31 Августа 2016

Визит в редакцию рижанина Ивана Кунцевича, что родом из Нового Погоста

gazeta
  • 493
Визит в редакцию рижанина Ивана Кунцевича, что родом из Нового ПогостаЛедзь не штогод летам нашу рэдакцыю наведвае рыжанін Іван Кунцэвіч. Ён родам з Новага Пагоста, гэтыя мясціны захавалі для яго сваю прыцягальную сілу. Першым уражаннем пра Івана Іванавіча было тое , што сёлета яшчэ больш пабялеў, паболела серабра  на скронях і вусах. 
 
Але такі ж няўрымслівы і энергічны. Няйнакш, гэта характэрная рыса для ўсіх паэтаў. А наш зямляк яшчэ і тэарэтык вершаскладання, нават выдаў аб гэтым кнігу са сваімі поглядамі на паэзію. Вядзе паэтычны раздзел ў рускамоўным часопісе "Корни" як член расійскга Саюза пісьменнікаў, аўтар дзевяці кніг паэзіі, мае ў запасе вершаў яшчэ на некалькі зборнікаў. Прэзентаваў нам сваё новае выданне—кнігу паэзіі "В русле жизни". І прачытаў з яе некалькі твораў. Іх друкуем.

А яшчэ вершы кампазітарам для напісання песень. Удзельнічае ў правядзенні розных мерапрыемстваў сярод рускай і беларускай зямляцтваў у Латвіі і Літве. Супрацоўнічае з беларускі хорам "Вытокі" і нядаўна падарыў яму сваю песню для выканання на канцэртах. Здымаўся ў эпізодах 15 фільмаў, сярод апошніх "Забыты", 10-я  англійская версія талстоўскай "Вайны і міру", амерыканскі трылер "Кошка ў лесе". Лічыць, што да прафесійнага артыста яму далёка, але так цікава здымацца разам з сапраўднымі майстрамі.

Визит в редакцию рижанина Ивана Кунцевича, что родом из Нового ПогостаУ вялікім пластыкавым пакеце нёс Іван Іванавіч для раённай бібліятэкі шасцітомнік (!) пакуль невядомага нам аўтара Аляксандра Шалякіна "Беспощадное время". Гэта вынік трыццацігадовай працы над прозай афіцэра-падводніка. Лічыць наш зямляк, што ў былога капітана другога рангу атрымалася нешта на ўзроўні рускіх класікаў. Сам адкладваў усе справы, калі браўся чытаць. А ў вас, нашы паважаныя чытачы, ёсць магчымасць не толькі патрымаць у руках важкія барвовыя тамы на 650 старонак кожны, але і пераканацца ў справядлівасці ацэнак сталага літаратара.
У заключэнне Іван Іванавіч прапанаваў пацікавіцца сайтам "Подвиг народа", на якім можна даведацца пра ўзнагароды землякоў, атрыманыя ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Дзякую за карысную сустрэчу, паважаны Іван Іванавіч.

Леанід МАТЭЛЕНАК.
На здымку І.І. Кунцэвіч у час візіту ў рэдакцыю.
 
Из раздела "У ломаных границ" 
книги Ивана Кунцевича "В русле жизни":
 
Мечтая искренне порой
О счастье в нашей жизни,
Мы, как чужие, стороной 
Проходим по Отчизне.
Проходим мимо и себя.
Нас нет—не существует.
И часто грани бытия
Мы поминаем всуе.
Кричим и мечемся душой:
Где взять для жизни света?
А мир бездонный и большой 
Нам не даёт ответа.
Он—и не даст. Ответ не жди.
Не жди земных известий…
Пока живёшь—вперёд иди.
Иди с Отчизной вместе!
 
История КПСС
Мне покоя книга не даёт,
Как во сне, прочитанная мною.
Жизнь по ней, казалось, сладкий мёд,
С горечью и радостью земною.
Наяву же— было всё не так:
Вкривь и вкось известные заботы.
Но тогда не думал я никак,
Что останусь даже без работы.
Буду жить у ломаных границ:
Равенства, Содружества и Братства.
Пыль коснулась солнечных страниц,
Погребя идейное богатство. 
И сейчас виновных не найти.
Время жизнь мою перевернуло…
Тяжело на завтрашнем пути 
Видеть тени нового разгула.
 
И вот, казалось бы, совсем 
неожиданный Иван Кунцевич:

Ты любила, знаю, маки.
Ты любила жар огня…
За забором две собаки
Ждали, кажется, меня.
Только я не испугался.
Две всего.. А я есть—я!
Закружились в вихре вальса,
Танцем взгляды веселя.
И сорвал живые маки.
И принёс тебе цветы…
Те дворовые собаки
Знают, как нужна мне ты.

 Зноў чакаем земляка!






← Предыдущая

8 октября по всей стране начинается показ анимационного фильма «Волчок» Национальной студии «Беларусьфильм»

Назад к списку
Следующая →

В Дисненском Доме ремёсел гостям изготавливают клюквенные бусы

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]