17 Марта 2026

Директор Новопогостской СШ Ольга Устинович на концерте к 85-летию со дня рождения Михаила Дриневского

gazeta
  • 3058

Канцэрт «Жыць. Любіць. Тварыць…», прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння музыканта, мастацкага кіраўніка і галоўнага рэжысёра Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Г. Цітовіча Міхаіла Дрынеўскага, адбыўся ў дзяржаўнай філармоніі. У ліку гасцей урачыстасці – дырэктар Новапагосцкай СШ імя Г. Цітовіча Вольга Усціновіч.

Пяць гадоў, як Міхаіл Дрынеўскі пайшоў з жыцця. І працягвае жыць у песнях, любіць праз музыку, тварыць разам з калектывам. Канцэрт у гонар майстра сабраў поўную залу.

Дзеліцца ўражаннямі Вольга Усціновіч:

– Моц, сіла, артыстычнасць, энергія, высокае выканальніцкае майстэрства. Выступленні артыстаў хору бачыла раней. Зноў, як і ў першы раз, адчула хараство песеннай, музычнай, танцавальнай спадчыны нашай краіны. Канцэрт пранікнёны, вызначаўся высокай артыстычнай яркасцю і насычаным музычным зместам. Словы песень «Я еду дахаты», «Чаму ж мне не пець», «Туман ярам» мне добра вядомыя, з задавальненнем падпявала. Ад кампазіцый «Цяпло матуліных вачэй», «Бераг родны», «Молитва» слёзы наварочваліся. Упэўнена, кожны ведае беларускую народную песню «Саўка ды Грышка». Музыкі так яе гралі, што хацелася пусціцца ў пляс. Уразіла выступленне балетнай групы хору. Дзве гадзіны праляцелі як адно імгненне, напоўненае толькі пазітыўнымі эмоцыямі. Пасля канцэрта быў час для стасункаў, знаёмстваў і фотаімгненняў.

Больш за тры гады доўжыцца маё знаёмства са Святланай Цітовіч, дачкой Генадзя Іванавіча. Чарговая сустрэча з ёй – цёплая і душэўная! Як і з Наталляй Базарэвіч, салісткай хору імя Г. Цітовіча, лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу «Галасы Радзімы», уладальніцай медаля Ф. Скарыны. Дзякуючы ёй набыла новыя знаёмствы з мастацкім кіраўніком хору Аляксандрам Сухаравым, галоўным хармайстрам Уладзімірам Маслаковым, галоўным балетмайстрам Юрыем Паўлішыным, асобнымі выканаўцамі і танцорамі. У святочны вечар у Белдзяржфілармоніі была поўная зала. Сярод гледачоў шмат маладых людзей. Гэта сведчыць пра цікавасць маладога пакалення да беларускага музычнага мастацтва і культурных каштоўнасцяў.

ДЛЯ ДАВЕДКІ
Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі нарадзіўся 12 лютага 1941 года ў вёсцы Тонеж Тураўскага (зараз Лельчыцкага) раёна Гомельскай вобласці.
У 13 гадоў пачаў працаваць кіраўніком хору калгаса ў роднай вёсцы. У 1959 годзе паступіў у Гомельскае музычнае вучылішча. Падчас вучобы працаваў з народным хорам вёскі Прыбыткі Гомельскага раёна і з дзіцячым хорам Палаца піянераў горада Гомеля.
У 1963 годзе паступіў у Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя А. Луначарскага, пасля заканчэння якой накіраваны на працу ў Мінскае музычнае вучылішча. З 1973-га – галоўны хармайстар, а з 1975-га – мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага хору БССР (цяпер – Нацыянальны акадэмічны хародны хор Рэспублікі Беларусь імя Г. Цітовіча).

 

Вольга ЧОРНАЯ,
кіраўнік музея Новапагосцкай СШ імя Г. Цітовіча.

← Предыдущая

В Миорской ДШИ состоялось профориентационное мероприятие с участием Новополоцкого музыкального колледжа

Назад к списку
[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]