27 Сентября 2025

Виктор Крук представил свое творчество в Миорской ДШИ

gazeta
  • 887

 Выстава работ Віктара Крука дзейнічае на выяўленчым аддзяленні Міёрскай дзіцячай школы мастацтваў. Адкрыццё адбылося з удзелам аўтара, вучняў і педагогаў установы, работнікаў культуры. Цэнтральнае месца ў творчасці мастака займае партрэт. На выставе прадстаўлены групавыя і адзіночныя партрэты, некалькі вясковых эцюдаў.

Ефрасіння Полацкая, Ян Баршэўскі, Янка Купала і іншыя вядомыя асобы глядзяць з партрэтаў Віктара Крука. Прадстаўлены на выставе і аўтапартрэт. Кожная работа мае свае гісторыю і сэнс. Напрыклад, карціна «Старая фрэска» з партрэтам беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча ў цэнтры – напамін пра важнасць захавання гісторыі.

Як заўважыў Віктар Фёдаравіч, пісаць партрэты з фотаздымкаў ён не любіць. Таму Васіля Быкава ствараў, праглядаючы яго відэаінтэрв’ю. Са слоў мастака, на відэа бачыш жывога чалавека, лепш заўважаюцца яго адрозныя рысы. Паэта Рыгора Барадуліна ў свой час пашчасціла пісаць з натуры.

Знаёмячыся з творамі Віктара Крука, глядач знаёміцца з таленавітымі беларускімі творцамі. У іх ліку скульптар Алесь Шатэрнік, адна з работ якога стала экспанатам музея Вялікай Айчыннай вайны, Георгій Скрыпнічэнка, якога называлі беларускім Сальвадорам Далі, графік Мікола Купава і іншыя.
Удзельнікам сустрэчы Віктар Фёдаравіч прапанаваў паразважаць пра сутнасць і каштоўнасць сапраўднага мастацтва. Заўважыў, што яно немагчыма без прафесіяналізму.

Першыя крокі да высокага мастацтва робяць выхаванцы ДШМ. У гэтым навучальным годзе на выяўленчым аддзяленні займаюцца 108 вучняў. 

У ТЭМУ
Віктар Фёдаравіч Крук нарадзіўся ў 1949 годзе на Магілёўшчыне. Вучыўся на мастацка-графічным факультэце Віцебскага педінстытута (цяпер ВДУ імя П. Ма- шэрава). З 1996 года член Беларускага саюза мастакоў. Лаўрэат звання «Чалавек года Віцебшчыны - 2014».
Жыве ў Шаркаўшчыне. Працяглы час выкладаў у мясцовай дзіцячай школе мастацтваў.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

← Предыдущая

Книга «Гімн беларускай жанчыне» с произведениями о современницах вышла ко Дню белорусской письменности

Назад к списку
Следующая →

Руководство Миорского района поздравляет с Днем работников культуры

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]