Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Профилактика: Единый день безопасности 24 сентября пройдет в Миорском районе
Социальный вектор: В белорусских школах детей начнут учить защищаться от мошенников и правильно тратить деньги
Профилактика: Государственная инспекция по маломерным судам информирует
Спорт: На пути к Олимпийским вершинам: история миорчанина Сергея Радишевича
Социальный вектор: Торговля с душой: как работает магазин «Пачастунак» в Черессах
Юбілейны дваццаты фестываль каляднай песні «Зорка Бэтлеема» вітаў гасцей ва ўтульнай зале Цэнтра культуры і народнай творчасці. Прыехалі калектывы дзяцей і моладзі з шасці парафій Віцебшчыны. Шчыра віталі апладысментамі музыкаў і спевакоў з Варапаева, Глыбокага, Міёр, Наваполацка, Полацка, Пастаў. Далучыліся да фестывалю выхаванцы нашай дзіцячай школы мастацтваў.
Вядучыя святочнага мерапрыемства Арцём Карандзей і Аляксандра Васіна запрасілі на сцэну біскупа Віцебскага Алега Буткевіча. Кіраўнік дыяцэзіі адзначыў, што сустрэча ў чарговы час дазваляе перажыць нанова вялікае свята Божага нараджэння, аднаўляе ў сэрцах веру, дазваляе маладому пакаленню праз праслаўленне Бога праявіць свае таленты, а разам з тым падзяліцца агеньчыкамі веры і радасці. Іерарх удзяліў бласлаўленне ўсім прысутным.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Аксана Ашурка павіншавала са святамі і падзякавала вернікам і іх духоўным кіраўнікам за захаванне хрысціянскіх і духоўных традыцый. Менавіта яны спрыяюць міру і згодзе ў грамадстве. Ад міёрскай зямлі ў юбілейны для хрысціянства 2025 год уручыла Алегу Буткевічу сувенір.
Гледачам прапанавалі відэаэкскурс пра гісторыю фестывалю. Упершыню конкурс быў праведзены ў 2002 годзе па ініцыятыве былога пробашча Крыштафа Міянкіны і арганісткі Анджэлы Кіпрушавай. Ідэя атрымала развіццё і перарасла ў традыцыю. Час ад часу ў выступленнях удала спалучаліся рэлігійнасць і народныя моманты святкаў, да спеваў і інструментальных нумароў дадаваліся гульні і забавы. Відэафільм падрыхтавала рэдактар сайта міёрскай парафіі Жанна Закрэўская.
Пэўны час Міёры збіралі выступоўцаў не толькі з Віцебскай, але і з Мінскай і Магілёўскай абласцей. Здаралася, што фестываль не праводзіўся, але на тое былі прычыны, такія як, напрыклад, каронавірус. Прыемна адзначыць пераемнасць пакаленняў, у фестывалі за дваццаць гадоў яго існавання ўжо ўдзельнічаюць дзеці тых хлопчыкаў і дзяўчат, якія прыязджалі на «Зорку Бэтлеема» ў пачатку 2000-х.
Больш за тры гадзіны доўжыліся выступленні гуртоў, сольныя і інструментальныя. Дарэчы, яны мелі ўзроставы падзел на малодшых і сярэдніх.Трэба адзначыць высокі ўзровень падрыхтоўкі таленавітых канкурсантаў, безумоўна, і дзякуючы іх настаўнікам. Гледачы шчыра падтрымлівалі юных артыстаў апладысментамі. Панаваў узнёслы святочны настрой.
Вядучыя аб’явілі кава-паўзу, а журы падводзіла вынікі. У перапынку жадаючыя маглі паўдзельнічаць у танцавальнай праграме, якую прапанавала законная сястра Марыяна Гроць з Варапаева, паслухаць інструментальныя кампазіцыі ў выкананні ансамбля выкладчыкаў школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Ігара Лаўца.
Фестываль не абыходзіцца без спонсараў. У гэтым годзе імі выступілі дабрачынная арганізацыя каталіцкага касцёла Нацыянальны Caritas з Мінска, якую ўзначальвае ксёндз-канонік Андрэй Аніскевіч, Caritas Віцебскай дыяцэзіі, дзе дырэктарам працуе ксёндз-канонік Віктар Місевіч, а таксама пробашч міёрскай парафіі Андрэй Кулік.
Для ўзнагароджання на сцэну запрасілі біскупа Алега Буткевіча і старшыню журы ксяндза Вячаслава Адамовіча. Іерарх адзначыў высокі ўзровень выступленняў, таленавітасць дзяцей, выказаў словы падзякі іх настаўнікам, гаспадарам мерапрыемства і ўсім, хто дапамагаў у арганізацыі свята.
Пераможцамі конкурсу журы прызнала ў намінацыі «гурт» Паліну Сіняўскую і Андрэя Петрашова з Глыбокага, з Міёр – гурты дзяцей і моладзі «Зорачкі» і «Званочкі»; у намінацыі «сола» перамаглі нашы Дана Падзява з песняй «Немаўля ў Бэтлееме» і Анастасія Кунцэвіч з вясёлай калядкай пра пастушкоў, з Глыбокага – Дзіяна Раманчук з песняй «Снова наступило Рождество» і навапалачанка Кацярына Мазынская з сольным нумарам «Маленькая любоў». Дарэчы, яна яшчэ віртуозна сыграла на скрыпцы дзве калядкі, за што атрымала дыплом І ступені ў намінацыі «Інструментальная творчасць». Тут жа ў ліку пераможцаў браты з Глыбокага Артур і Аркадзь Рабкоўскія, якія выканалі на трубе і фартэпіяна лірычную кампазіцыю І.С. Баха «Ave Maria».
Дыпломамі ІІ ступені ўзнагароджаны гурты моладзі з Полацка і Глыбокага, у намінацыі «сола» міярчанка Вольга Бондар за калядку, Аляксандра Шырокая з Пастаў за спеў «Крочыць Юзаф з Марыяй» і Ульяна Казаровец з Варапаева за выкананне песні «Каралі тры ішлі». Другімі сталі выхаванкі мясцовай школы мастацтваў Варвара Чарняўская і Варвара Мацур у намінацыі «Інструментальная творчасць» за выкананне «Ave Maria» Д. Качыні на скрыпцы і фартэпіяна.
Дыплом ІІІ ступені атрымаў гурт з глыбоцкай парафіі. У намінацыі «сола» ўзнагарода дасталася палачанцы Валерыі Ермаковай за спеў «Каралі тры ішлі». У «Інструментальнай творчасці» месца падзялілі з Полацка Вікторыя Грынкевіч за выкананне на акустычнай гітары твора Ф. Сора «Фантазія» і міярчанкі Анастасія Кунцэвіч і Анастасія Шокель за «Шутку» І. С. Баха, якую з запалам і гарэзлівасцю сыгралі на фартэпіяна.
Усе канкурсанты атрымалі памятныя і салодкія падарункі. Гледачы шчодра адарылі артыстаў апладысментамі. А ў заключэнні ўдзельнікі юбілейнага фестывалю разам з біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам урачыста заспявалі калядку «Зорка Бэтлеемска».
Вольга Вішнеўская.
Фотаматэрыял Казімімра Блажэвіча.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.