17 Января 2019

Переводы с Омара Хайяма

gazeta
  • 529

 Не значыць — з прыгажосцю нарадзіцца,
Бо прыгажосці можам навучыцца. 
Калі душою слаўны чалавек,
Знешнасць можа толькі далучыцца.

***
Чым ніжэй чалавек душой, тым вышэй задзірае нос,
Ён носам цягнецца туды, куды душою не дарос.

***
Хто лёсам біты — праз бяду прарвецца,
Пуд солі з’еўшы, мёд тым у цане.
Хто слёзы ліў — па шчырасці смяецца,
Хто паміраў, той ведае — жыве!

***
У акно глядзелі двое. Адзін убачыў дождж і слоту.
Другі — вясну, блакіт нябёсаў, зазелянелую лістоту.
У акно глядзелі двое.
***
Мы — весялосці, самоты крыніца,
Скарбніца злосці, крыштальнай вадзіцы.
Чалавек, нібы свет — у фарбах шматлікі,
Ён мізэрны і ён жа бязмерна вялікі.

***
Як часта мы памылкі робім:
губляем тых, кім даражым,
Чужым быць лепшымі імкнёмся,
падчас ад роднага бяжым.
Узносім тых, хто не дастойны,
а самым верным здрады шлём.
Хто нас так любіць — 
часта крыўдзім і прабачэнняў не нясём.

***
Бывае часам злоснае жыццё,
Ды ўсё-ткі ў ім святла намнога больш.
Зусім не страшна хлеба чарнаццё,
Душа чарнее — тое за ўсё горш.

Фота для ілюстрацыі.

Алена Басікірская.

← Предыдущая

8 октября по всей стране начинается показ анимационного фильма «Волчок» Национальной студии «Беларусьфильм»

Назад к списку
Следующая →

Отметил день рождения поэт Николай Даргель

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]