12 Апреля 2019

В Черессах выступили артисты из Узмён, Туркова, Леонполя и Долгинова

gazeta
  • 494

Фота глядзіце па спасылцы 

 

“Мая малая радзіма. Маленькая кропачка ў вялікім Сусвеце”. Назва канцэрта акрэсліла тэматыку нумароў. Дзе можна пачуць вядомыя эстрадныя песні, пабачыць народныя абрады, пасмяяцца з тэатралізаваных гумарэсак? На раённым аглядзе мастацкай творчасці. Напрыканцы сакавіка ў Чэрасах з агульнай праграмай выступілі артысты Чэраскага, Узмёнскага, Туркоўскага сельскіх Дамоў культуры, Лявонпальскай і Даўгінаўскай бібліятэк-клубаў.

“Мы, беларусы, шчырым застоллем
Вас сустракаем хлебам ды соллю…”
 Песняй “Добры дзень, людзі” вітаў журы і гледачоў жаночы вакальны гурт Чэраскага СДК.
ПРА родны край прагучала нямала кампазіцый. З вядомай песняй А. Агурбаш “Белая Русь” выступіла салістка Лявонпальскай сельскай бібліятэкі-клуба Надзея Арэндарук. “Беларусь — мой дом”, — спявала юная артыстка з Туркова Віка Стома. Часта на аглядах мастацкай творчасці гучыць песня “Мы из деревни родом”. Выбраў яе і жаночы гурт Туркоўскага СДК.


 Самы рамантычны нумар праграмы — выступленне ўзмёнскага дуэта Вячаслава Тамашэвіча і Яўгеніі Галыні.


“Пусть счастливы все будут на земле,
Которую Господь благословил”, — спявалі яны, трымаючыся за рукі.
Радзіма жыве не толькі ў песнях. Скарбонка мудрасці і слушных парад — народныя традыцыі. Урывак з абраду “Купалле” паказаў фальклорны калектыў Чэраскага СДК. Маладыя дзяўчаты і замужнія жанчыны распальваюць купальскае вогнішча. У ім трэба спаліць хустку — каб галава не балела, пальчаткі — каб рукі не ламіла, венік — каб згода ў доме была. Пасля вугельчыкі з чароўнага кастра закапаюць на сваіх ніўках. Гэта абарона ад злых сіл.


 У працяг купальскай тэмы — танец “Вяночкі” ў выкананні дзіцячага танцавальнага гурта Туркоўскага СДК.
ЯШЧЭ адна тэатралізаваная пастаноўка ад чэраскіх артыстаў —мініяцюра “Балетмайстар” з рэпертуару “Крывога люстэрка”. Малады педагог прыехаў вучыць бальным танцам сяльчан. Навучанне ішло са скрыпам і… смехам у глядзельнай зале. Віталь Лакотка, Надзея Федуковіч і Зінаіда Скавародка ўдала сыгралі свае ролі.


 Будзе няпоўным канцэрт без песень пра каханне. “Для любви все двери открываются”, — падкрэслівае песенным радком жаночы вакальны гурт Узмёнскага СДК. І ў “Бабье лето”, пра якое спявалі узмёнскія артысткі Ганна Барэйша і Наталля Канюшэўская, правіць баль светлае пачуццё.


 У НАШЫХ сяльчан звонкія галасы, добразычлівыя ўсмешкі, здаровае пачуццё гумару і ўмелыя рукі. Пра апошняе сведчыць выстава творчых работ загадчыцы Даўгінаўскай бібліятэкі-клуба Таццяны Лакотка. Карціны ў тэхніцы алмазнай вышыўкі і плеценыя з газетных трубачак кошыкі дапаўнялі творчы каларыт глядзельнай залы.
Словам, “будет жить село родное и будет петь в селе гармонь”. Разам запэўнілі гледачоў у фінале. 

Фота- і відэаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

← Предыдущая

За 35 дней до юбилейного фестиваля. В Витебске стартовал пресс-тур "Славянского базара"

Назад к списку
Следующая →

Библиотеку закрывали. Рассказ

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]