Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Культура: Игра-соревнование "З роднай моваю на "ты" прошла в Миорской детской библиотеке
Туризм: Ежегодно 5 июня в Беларуси отмечается День охраны окружающей среды
Официально: Беларусь и Кыргызстан договорились о взаимном признании водительских удостоверений
Молодежь: Приглашаем принять участие в конкурсе «Курсант на один день»
Социальный вектор: ЦТ по второму профильному предмету планируют сдавать почти 34,8 тыс. абитуриентов
Віктарыны, эстафеты, песні, танцы, ласункі запоўнілі суботнім днём тэрыторыю месца адпачынку Мядзведак. Як заўважалі дарослыя, «МядзведакФэст» перш за ўсё свята для дзяцей. Між тым тут прадугледзелі забавы для гасцей любога ўзросту.
Звонкімі гукамі цымбал распачалі свята выхаванка дзіцячай школы мастацтваў Кацярына Кыцева разам з педагогам Аленай Стома. Радавалі гледачоў музычнымі нумарамі салісты народнай студыі Міёрскага ЦКіНТ Валерыя Паўлоўская, Ганна Мацукова, Ягор Абалевіч, Арына Кліменцьева, Аляксандра Мацвеева, Дзіяна Лямеза. Галоўныя героі тэатралізаванага прадстаўлення – Жнівень (Яўгеній Дзям’янаў), Гаспадыня (Марына Дзям’янава) і Восень (Святлана Рачыцкая) – расказвалі пра народныя павер’і і традыцыі кожнага з трох жнівеньскіх Спасаў: Мядовага, Яблычнага і Арэхавага. Так, пчала – адзін з сімвалаў Мядовага Спаса – лічыцца працаўніцай Божай. Існуе павер’е, што ў вулей з пчоламі ніколі не ўдарыць маланка. Глытаеш першы кавалачак Спасавага яблыка – загадай жаданне. Яно здзейсніцца, калі да Яблычнага Спаса яблыкі не спрабаваць. На Арэхавы Спас, які яшчэ называюць Хлебным ці Палатняным, зямля – імянінніца. Каб яе не пакрыўдзіць, у гэты дзень нельгі ні капаць, ні араць.
Мядовы Спас – свята ўсіх пчаляроў. Завітаў на «Мядзведак- Фэст» Аляксандр Крокас. На століку – слоічкі з мёдам і пяргой.
– Тут верасовы і грэчневы мёд мінулагодняга ўраджаю. Ёсць сёлетні вясенні. Самы свежы – жнівеньскі, – заўважае пчаляр. – На жаль, у гэтым годзе ўраджай не вельмі. Вясна халоднай была, лета дажджлівае.
Пернікі асенніх матываў – у выглядзе кляновых лістоў, грыбочкаў, яблыкаў – прыгатавала міярчанка Святлана Падабыцька. Карысталіся попытам яе дамашнія зефір і безэ. Побач калега Людміла Васюковіч прапаноўвала ўпрыгожванні з эпаксіднай смалы, дэкор для валасоў і вязаныя цацкі.
Вабіла дзяцей інтэрактыўная пляцоўка Міёрскага гісторыка-этнаграфічнага музея. Навуковы супрацоўнік Кацярына Рачыцкая забаўляла «мядовымі» пазламі, прымаўкамі, віктарынамі, эстафетамі.
Інтэлектуалаў чакалі задачкі на лакацыі музейнага аб’яднання СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі. Настаўнік гісторыі Максім Філіповіч праводзіў віктарыну на веданне прадметаў сельскага побыту. Зацікавіла гульня, дзе трэба было пазнаць грамадскіх дзеячаў, пісьменнікаў, вядомых землякоў, чыімі імёнамі названы вуліцы ў райцэнтры. Прызы для ўдзельнікаў – арыгінальныя сувеніры з гліны – падрыхтавала кераміст Ганна Хандусенка.
Тэматычную выставу літаратуры і забавы для чытачоў прадумалі бібліятэкары. Адзін з не самых простых іспытаў – трапіць у «асінае гняздо». Задачу ўскладняў ветрык, які то і справа зносіў лёгкі шарык.
– Дзецям падабаецца. Гуляюць, пакуль не трапяць, – заўважае Ірына Масюгіна з дзіцячай бібліятэкі. – За ўдзел у віктарынах і гульнях узнагароджваем цукеркамі.


На любым свяце да месца бяспека. Правілы паводзін паўтаралі на інтэрактыўнай пляцоўцы РАНС.
– Ладзім інтэрактыў у рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Бяспечнае лета», – адзначае інспектар Вольга Гіржда. – На нашай пляцоўцы можна прымерыць форму пажарных-выратавальнікаў, скласці з пазлаў пажарную машыну, праз гульні паўтарыць правілы бяспекі. Кожны ўдзельнік атрымлівае ў падарунак яркі тэматычны буклет.
Большасць гасцей свята – дзеці. Прыйшлі з бацькамі, дзядулямі і бабулямі. Міярчанка Кацярына Богуш з сямігадовай Дашай і двухгадовым Косцем на «МядзведакФэсце» ўпершыню. Дзеліцца ўражаннямі:


– У мінулым годзе не атрымалася прыйсці, Косця яшчэ маленькі быў. Нам тут падабаецца. Удалае месца для свята: маляўнічая прырода, бераг возера, гульнёвая пляцоўка, дзе можна пазабаўляцца малым. Паглядзелі канцэрт, дзеці патанцавалі, Косця нават падпяваў. Дашу прывабілі задачкі на пляцоўцы музея. Адпачылі хораша, цікава, весела.
Гульнёвую праграму падрыхтавалі для дзяцей супрацоўнікі Міёрскага Цэнтра культуры і народнай творчасці. Многія фатаграфаваліся ў тэматычнай фотазоне. Ладзілі спаборніцтва для аматараў футболу. На свяце мёду кожны знайшоў забавы на свой густ.
Кацярына Рынкевіч.
Фота Казіміра Блажэвіча.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.