02 Июня 2026

Балалайка - инструмент для всей семьи Зуевых из Миор

gazeta
  • 18722


Мякка і звонка, цёпла і пяшчотна гучыць балалайка. Народны інструмент, першыя згадкі пра які адносяцца да 16 стагоддзя, папулярны ў сучасных дзяцей і падлеткаў. Майстэрству ігры на балалайцы вучацца Ілья, Дзяніс, Алег і Мар'яна Зуевы ў педагога дзіцячай школы мастацтваў Лідзіі Алеська.

Дыплом лаўрэата ІІІ ступені атрымаў у красавіку на ІІІ адкрытым абласным конкурсе выканаўцаў на народных інструментах Ілья Зуеў. Яго брат Дзяніс стаў дыпламантам І ступені. Кожны год юныя музыкі вяртаюцца з творчых спаборніцтваў з узнагародамі.

– Ілья скончыў шосты клас школы мастацтваў, у агульнаадукацыйнай – восьмы. У наступным годзе выпускнік. Здольнаму вучню паступаюць прапановы наконт паступлення з Наваполацкага музычнага каледжа. Яго там даўно прыкмецілі, – адзначае педагог Лідзія Алеська. – Ілья добра ведае інструмент. Яму не трэба прыкладаць шмат намаганняў, каб сыграць новую п’есу.

Як заўважае Ілья, вучнем-пачаткоўцам сам запісаўся ў дзіцячую школу мастацтваў. Балалайку выбраў, таму што на гэтым інструменце вучыўся іграць яго старэйшы сябар. Будучую прафесію з творчасцю не звязвае, між тым адзначае, што заняткі музыкай карысныя для развіцця.

Дзяніс у школу мастацтваў спачатку прыйшоў на харэаграфічнае аддзяленне. З танцамі не склалася. Як і старэйшы брат, вырашыў асвоіць балалайку. Сёлета скончыў пяты клас, у агульнаадукацыйнай школе – сёмы.

– Старанны хлопец. Мне з ім лёгка працаваць. Адораны, эмацыянальны, часта выбірае лірычныя кампазіцыі для ігры, – характарызуе вучня педагог.

Са слоў Дзяніса, заняткі яму па душы. Любіць выступаць на сцэне, падабаецца ўдзельні- чаць у конкурсах.

Па прыкладзе старэйшых братоў выбралі балалайку пяцікласнік агульнаадукацыйнай школы Алег і першакласніца Мар’яна. У школе мастацтваў таксама скончылі пяты і першы клас адпаведна. Акрамя музыкі, у іх ёсць іншыя хобі. Алег любіць гуляць у футбол, Мар’яна – ляпіць з пластыліну.

– У наступным годзе, калі будзе атрымлівацца, запішу Мар’яну яшчэ на выяўленчае аддзяленне школы мастацтваў, – гаворыць маці Вольга. – Зацікаўлена ў тым, каб дзеці былі занятыя, развіваліся, атрымлівалі новыя ўражанні. Кожнаму заўважаю, што пачатую справу трэба даводзіць да канца.

Акрамя балалайкі, старэйшыя хлопцы асвоілі гітару, спявалі ў хоры. Ва ўзорным аркестры баянаў і акардэонаў пад кіраўніцтвам Ігара Лаўца іграе Ілья. Дзяніс і Алег – удзель-
нікі ансамбля струнных інструментаў, якім кіруе Антоній Блажэвіч. Творчы шлях Мар’яны толькі пачынаецца. За год развучыла некалькі твораў. Вызначыцца з рэпертуарам юным музыкам дапамагае педагог.

– Твор для развучвання павінен быць цікавым для вучня, інакш ён не будзе іграць, – заўважае Лідзія Мікалаеўна і дзеліцца творчымі планамі: – Намерана стварыць сямейны ансамбль балалаечнікаў.

У сям’і Зуевых шасцёра дзяцей. Маленькай Злаце ідзе другі год. У верасні збіраецца ў першы клас Яраслаў. Маці намерана запісаць хлопчыка ў школу мастацтваў. Выбар інструмента за ім. Можа быць, гэта таксама будзе балалайка.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота аўтара.
← Предыдущая

За 35 дней до юбилейного фестиваля. В Витебске стартовал пресс-тур "Славянского базара"

Назад к списку
Следующая →

Ззяла “зорка” ў Пераброддзі

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]