16 Марта 2026

Районный форум музеев учреждений образования прошел в Дисненской СШ

gazeta
  • 1893

У новым фармаце прайшоў раённы форум музеяў устаноў адукацыі. Мерапрыемства адбылося ў Дзісненскай СШ імя М. Кузьміна. У праграму ўключылі наведванне школьнага музея і экскурсію ў Музей гісторыі горада Дзісна ў мясцовым філіяле раённага Цэнтра дзяцей і моладзі.

Новыя «фішкі» ў конкурсе юных экскурсаводаў, што праходзіць у рамках форуму. Удзельнікі рыхтавалі відэаролік «Тры прычыны зазірнуць у музей» і прадстаўлялі школьныя музеі у вобразах асоб, якія маюць да іх дачыненне.

– Удзельнікаў пяць, і кожнае выступленне адметнае, арыгінальнае, кранальнае, – заўважае метадыст раённага Цэнтра дзяцей і моладзі Вераніка Шамінка. – Музей Дзісненскай СШ прадстаўляў Ігар Лапатка ў вобразе танкіста Міхаіла Кузьміна. Распавёў пра баявы шлях героя, чытаў яго пісьмы дадому. У вобразе Ефрасінні Полацкай пра Музей кнігі і друку СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі распавяла Ганна Нікалаёнак. Пра музей Генадзя Цітовіча ў Новапагосцкай школе ад імя дачкі творцы расказала Анастасія Гарноўская. Вучаніца Узмёнскай школы Ганна Матэленак пераўвасобілася ў настаўніцу, якая стаяла ля вытокаў школьнага музея. У вобразе савецкага школьніка расказаў пра музей Сіцькоўскай БШ Савелій Вяль. На выступленне кожнаму канкурсанту адводзілася сем хвілін, але здавалася, што праляталі яны імгненна. Мерапрыемства атрымалася пазнавальным, цёплым, душэўным.

Трое пераможцаў – Ігар Лапатка, Ганна Нікалаёнак і Анастасія Гарноўская –  прадставяць музеі сваіх школ у вобласці. 


← Предыдущая

За 35 дней до юбилейного фестиваля. В Витебске стартовал пресс-тур "Славянского базара"

Назад к списку
Следующая →

Директор Новопогостской СШ Ольга Устинович на концерте к 85-летию со дня рождения Михаила Дриневского

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]