04 Декабря 2024

Заведующий сектором культуры районного райисполкома Оксана Подява рассказала о законодательстве, регулирующем культурно-зрелищные мероприятия

gazeta
  • 847

Организация и проведение культурно-зрелищных мероприятий регулируется статьями 209-217 Кодекса о культуре. Под ними подразумевают публичное исполнение результатов творческой деятельности коллективами художественного творчества или отдельными исполнителями независимо от места, количества гостей, получения или неполучения прибыли организатором. Об этом рассказала заведующий сектором культуры райисполкома Оксана Подява.

Арганізацыя і правядзенне культурна-відовішчных мерапрыемстваў рэгулюецца артыкуламі 209-217 Кодэкса аб культуры. Пад імі маюць на ўвазе публічнае выкананне вынікаў творчай дзейнасці калектывамі мастацкай творчасці ці асобнымі выканаўцамі незалежна ад месца, колькасці гасцей, атрымання ці неатрымання прыбытку арганізатарам. Пра гэта расказала загадчык сектара культуры райвыканкама Аксана Падзява.

Арганізацыя і правядзенне культурна-ві­довішчных мерапрыемстваў рэгулюецца ар­тыкуламі 209-217 Кодэкса аб культуры. Пад імі маюць на ўвазе публічнае выкананне вынікаў творчай дзейнасці калектывамі мастацкай творчасці ці асобнымі выка­наўцамі незалежна ад месца, колькасці гасцей, атрымання ці неатрымання пры­бытку арганізатарам. Пра гэта расказала за­гадчык сектара культуры райвыканкама Аксана Падзява.

– Ці лічыць мерапрыемства культур­на-відовішчным, вырашае яго арганіза­тар. Ён жа нясе адказнасць за захаванне патрабаванняў Кодэкса, – патлумачыла Аксана Айвараўна. – Ён прымае рашэнне аб арганізацыі мерапрыем­ства, ажыццяўленні арганізацыйнага, фінансавага, іншага забеспячэн­ня арганізацыі.

Якія мерапрыемствы адносяць да культурна-відовішчных?

– Гэта спектаклі, канцэрты, прад­стаўленні і любыя іншыя культурныя мерапрыемствы – фестывалі, веча­рыны, святы, карпаратывы, юбілеі, тэатралізаваныя шэсці, карнавалы, цыркавыя прадстаўленні, шоў, бат­лы, цырымоніі ўручэння ўзнагарод, конкурсы прыгажосці, дэманстрацыі мадэляў адзення і аксесуараў, цыры­моніі адкрыцця і закрыцця спартыў­ных, навуковых, эканамічных і іншых мерапрыемстваў: творчыя сустрэчы, аўтарскія вечары.

Аднак вы акрэслілі ўмову – удзел у іх калектываў мастац­кай творчасці ці асобных выканаўцаў. Хто ў ліку апошніх?

– Акцёры, музыканты-інструменталі­сты, вакалісты, танцоўшчыкі, артысты цырку і арыгінальнага жанру (фокус­нікі, ілюзіяністы, дэманстратары фаер-шоў), аўтары-выканаўцы песень, чытальнікі, вядучыя, аніматары і іншыя асобы, якія публічна выконваюць вынікі творчай дзейнасці.

Усе арганізатары культур­на-відовішчных мерапрыем­стваў павінны быць уключаны ў адпаведны рэестр. А як наконт тых, хто заключае дагавор на іх падрыхтоўку і правядзенне?

– Яны не належаць уключэнню ў рэестр. У гэтай базе дадзеных звесткі пра юрыдычных асоб, за выключэннем дзяржорганаў, дзяржаўных і арганіза­цый, ва ўстаўных фондах якіх 50 % і больш акцый знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь і яе адміністра­цыйна-тэрытарыяльных адзінак. Ін­фармацыю можна даведацца на сайце Міністэрства культуры ва ўкладцы «Рэестр арганізатараў».

Назавіце алгарытм дзеянняў арганізатара пры правядзенні мерапрыемства?

– Згодна з артыкулам 214 Кодэкса, ён павінен атрымаць ва ўпраўленні культуры аблвыканкама спецыяльны дазвол – пасведчанне на права арганізацыі такіх мерапрыемстваў на тэрыторыі краіны, акрамя выпадкаў, калі ён не патрэбны – п. 3 арт. 214. Накіраваць дакументы неабходна не пазней, чым за дзесяць дзён да плануемага свята. Адрас: індэкс 210010, г. Віцебск, вул. Гогаля, 6, кабінет 113, з 8.00 до 13.00 і з 14.00 да 17.00, акрамя суботы і нядзелі, тэлефон 8 (0212) 48 22 05.

А калі дазволу няма?

– Згодна з артыкулам 13.26 КаАП, за гэта прадугледжаны штраф у памеры да 10 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – ад пяці да 10 базавых, а на юрыдычную асобу – ад 10 да 50 БВ.

Алена ВАРОНІНА.
Фота з архіва рэдакцыі.

← Предыдущая

Международный фестиваль "Зов Полесья" 15 августа приглашает всех желающих в агрогородок Лясковичи

Назад к списку
Следующая →

Четвертый год подряд районная центральная библиотека проводит акцию «Елка желаний»

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]