12 Февраля 2014

Шанс зажечь Звезду

gazeta
  • 499

Другі нацыянальны тэлеканал аб'явіў пра падрыхтоўку Нацыянальнага конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь-2014". Цікава, што сёлета арганізатары маштабнага праекта вырашылі пашырыць яго фармат і арганізаваць тры шоу: "Міс Беларусь-2014", "Місіс Беларусь-2014" і "Містэр Беларусь-2014".

Хто можа ўдзельнічаць?

 

У адборачных турах конкурсу "Міс Беларусь-2014" могуць прымаць удзел дзяўчаты да 24 гадоў ростам не менш за 175 сантыметраў, якія не маюць дзяцей і ніколі не былі ў шлюбе, з'яўляюцца грамадзянкамі Рэспублікі Беларусь і пастаянна пражываюць на яе тэрыторыі, незалежна ад месца вучобы і работы.

Да ўдзелу дапускаюцца ўладальніцы тытула "Міс Беларусь" і пераможцы ў намінацыях папярэдніх нацыянальных конкурсаў.

 

У конкурсе "Місіс Беларусь-2014" могуць прыняць удзел жанчыны не маладзей за 18 гадоў, у якіх ёсць сям'я, дзеці, грамадзянства Рэспублікі Беларусь, і ростам яны не менш за 175 см.

Рост, узрост, грамадзянства таксама маюць значэнне для ўдзельнікаў адборачных тураў мужчынскага конкурсу "Містэр Беларусь-2014". Маладыя людзі павінны быць не менш за 178 см, ад 18 да 30 гадоў.

Асобы, якія маюць адносіны да фота- і відэаматэрыялаў эратычнага і парнаграфічнага характару, на адборачныя туры не дапускаюцца.

 

Калі і дзе?

 

Адборачныя туры адбудуцца 14, 15 і 16 лютага з 10 гадзін па адрасе г. Мінск, вул. Мельнікайтэ, 4 (Нацыянальная школа прыгажосці).

 

Ведай нашых!

 

Прадстаўніцы Віцебскай вобласці неаднойчы перамагалі ў Нацыянальным конкурсе прыгажосці. У 2004 годзе палачанка Вольга Антропава заваявала карону "Міс Беларусь". У 2008-ым уладальніцай гэтага пачэснага тытула стала ўраджэнка Лепельскага раёна Вольга Хіжанкова. Выходзілі нашы дзяўчаты пераможцамі і ў намінацыях "Міс Зачараванне", "Міс Спорт", "Міс Дружба", "Міс Дабрачыннасць" і "Міс Творчасць".

Так што шанц запаліць сваю Зорку ёсць у шматлікіх маладых людзей Прыдзвінскага краю.

Калі ў вас з'явіліся дадатковыя пытанні наконт удзелу ў адборачных турах, тэлефануйце ў Віцебск на нумар 8 (0212) 37-31-42 (Галіна Аляксандраўна).

 

Святлана ВАЛОДЗІНА.

← Предыдущая

8 октября по всей стране начинается показ анимационного фильма «Волчок» Национальной студии «Беларусьфильм»

Назад к списку
Следующая →

Легенды и предания Браславщины

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]