Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Актуально: Во время затмения 28 августа Луна почти полностью покраснеет
Общество: Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси
Актуально: В Китае разработали летающий спасательный круг с автономной системой навигации
Происшествия: При проведении спецмероприятий витебские таможенники установили два факта незаконного ввоза товаров из России
Официально: 27 августа в Миорах пройдет профсоюзный правовой прием граждан
С собаками и под прицелом гонят фашисты детей, женщин, стариков; сразу со всех сторон занимается огнем сарай, в котором заперты люди; толпа деток тянет руки за натянутую проволоку, одинокий сельчанин на пепелище сожженной врагом родного дома находит семейный портрет... Кадры документальных фильмов «Лагеря смерти» и «Сожженные деревни» долго стоят перед глазами. Это не просто кино. Это отдаленная во времени реальность.
З сабакамі і пад прыцэлам гоняць фашысты дзяцей, жанчын, старых; адразу з усіх бакоў займаецца агнём хлеў, у якім зачынены людзі; натоўп дзетак цягне рукі за нацягнуты дрот, адзінокі сяльчанін на попелішчы спаленай ворагам роднай хаты знаходзіць сямейны партрэт… Кадры дакументальных фільмаў «Лагеры смерці» і «Спаленыя вёскі» доўга стаяць перад вачыма. Гэта не проста кіно. Гэта аддаленая ў часе рэальнасць.
Генацыд не мае тэрміну даўнасці. Такі лейтматыў кінадылогіі «Лагеры смерці» і «Спаленыя вёскі», агульнанацыянальная прэм’ера якой пачалася 17 красавіка. Адбыўся паказ у тым ліку на вялікім экране Цэнтра культуры і народнай творчасці.
У аснове дакументальных кінастужак матэрыялы расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, узбуджанай у красавіку 2021 года. Уключаны ў фільмы выступленні экспертаў, архіўныя фота- і відэаматэрыялы.
З экрана гледачу распавядаюць пра злачынствы, учыненыя фашыстамі і іх памагатымі на беларускай зямлі. Згодна з нацысцкім планам «Ост», на тэрыторыі Беларусі планавалася пакінуць толькі 25 % мясцовага насельніцтва, якому вызначылі ролю рабоў. Астатнія 75 % належала знішчыць.
Больш за 580 месцаў прымусовага ўтрымання людзей дзейнічала на тэрыторыі Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны, нагадвае фільм «Лагеры смерці». Не менш за 546 тысяч чалавек знішчана ў Трасцянцы. Не менш за 22 тысячы замучылі, расстралялі, павешалі, атруцілі газам у канцэнтрацыйным лагеры ля вёскі Колдычава Баранавіцкага раёна. Падчас раскопак адной з магіл было ўстаноўлена, што дзяцей кідалі ў яе яшчэ жывымі. Калі ў лагер прыганялі чарговую партыю зняволеных, для іх застрашвання частку людзей публічна збівалі і расстрэльвалі. Аднойчы так знішчылі 20 жанчын, а іх гадавалых дзяцей вынеслі ў лес, дзе забілі і спалілі.
Адзін са спосабаў масавага знішчэння беларусаў – спальванне вёсак разам з іх жыхарамі. Да пачатку расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа лічылася, што ў Беларусі ад рук фашыстаў пацярпелі 9,2 тысячы сёл і вёсак. Лічба вырасла. Устаноўлена больш за 3 тысячы раней не вядомых сельскіх населеных пунктаў, спаленых карнікамі і іх памагатымі.
Больш падрабязна чытайце ў выпуску № 30 раённай газеты.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота з адкрытых крыніц.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.