15 Января 2016

Зачем чужая слава?

gazeta
  • 535
Зачем чужая слава?Ніколі не разумела і не зразумею лю-дзей, якія стараюцца прысвоіць чужыя заслугі, каб прыцягнуць "за вушы" да сябе ўвагу і грамадскі рэзананс. Так, напрыклад праблему кар'ерыства і невуцтва выкрывае айчынны сатырык Кандрат Крапіва, у адным з твораў якога нягоднік і прайдзісвет Гарлахвацкі прысвойвае навуковыя работы прафесара Чарнавуса, а сам толькі ашуквае іншых і бавіць час з замужняй дзяўчынай.
 
Што пабудзіла мяне да артыкула? Надараецца, у рэдакцыю звяртаюцца людзі, якія выдаюць чужую творчасць за сваю. На жаль, гэты факт удакладніць бывае цяжка. Бо цяпер выдаецца шмат перыёдыкі, цалкам перачытаць якую немагчыма. Не ўся змяшчаецца ў сусветным сеціве, каб праверыць у пошукавіку. Даюць голас шмат аўтараў, асабліва паэтаў. Многія някепска складаюць, да некаторых прыходзіць вопыт з часам. Іх публікуюць шматлікія выданні: ад раённых да рэспубліканскіх. Таму з лёгкасцю можна запазычыць з аднаго, даслаць у іншае за сваім подпісам. А калі што, рэзюмаваць: хацелася прапагандаваць цудоўную творчасць, а раз заўважылі і перапісалі, значыць, і аўтарства можна ставіць сваё. І паспрабуй паспрачайся з перакананымі апалагетамі. З галавы не прыдумляю: такія выпадкі ў нашай рэдакцыі былі. Як выкрыць "геніяў"? Іх няўзброенаму воку гэта нават і не бачна. У лісце памылак безліч, а ў прапанаваным вершы бліскучыя граматыка і пунктуацыя. Як так? У чалавеку двайное дно? Ці самадзейная публіцыстыка кульгае на дзве нагі, а вершы ці проза ідуць роўнай і ўпэўненай хадой. Што ж так? Адказ адзін—плагіят. Не выключаю магчымасці: некаторыя трапляюць на вудачку недасведчанасці. Чытаюць, што газетчыкі выкарыстоўваюць матэрыялы з іншых выданняў, але перапрацоўваюць на лад, які зацікавіць мясцовых жыхароў. Калі стаіць подпіс аўтара, абавязкова дадаецца прыпіска: па матэрыялах СМІ. Калі хочаце прапагандаваць чужыя вершы або апавяданні, мы абавязкова разгледзем такое жаданне, але спасылацца трэба на сапраўднага аўтара. Не выключаючы магчымасць пазначэння, што сабралі і падрыхтавалі да друку менавіта Вы. 

Калі ж у чалавека іншая матывацыя, і лжэгерой проста стварае ўражанне сваёй таленавітасці, тады, шаноўныя, вам не да нас. Аўдыторыя "раёнкі" дастатковая, каб заўважыць, параўнаць і паведаміць у рэдакцыю, якая да вас наўпрост згубіць давер. Неяк прачытала прыказку: жыццё і давер губляюць аднойчы. Аднавіць страчаную рэпутацыю вельмі цяжка, а бывае, нават немагчыма. 
У працягу тэмы не падумайце кепска на аўтараў "Ручайка", якія не раз друкаваліся і радуюць нас зноў і зноў. Плагіятары, як правіла, незаўважныя. Іх творчасць адзінкавая. Бо спісваць, як не дзіўна, таксама не так лёгка. Дакучаюць згрызоты сумлення, боязь выкрыцця, сумненні. І яшчэ многія акалічнасці. 

Не ведаю як вы, а я заўсёды цаню УЛАСНЫЯ меркаванні, учынкі, памылкі, думкі, творчасць… Хай асабістасць пацягне за сабой безліч турбот і клопатаў. Але лепш памыліцца, ды самастойна, чым, слепа спісаўшы, не ведаць шляху да праві-льнага адказу. Памятаеце? Менавіта так нас вучылі настаўнікі. Як у школе, так і ў жыцці. Наконт паэзіі не варта сябе падганяць пад рыфмаваныя каноны. Хочацца выказацца? Пішыце прозай, яна ніколькі не горш, а нават вобразней і адмысловей за вымучаныя вершы. Не імкніцеся да штучнасці. Жывіце сапраўдным, натуральным. Пішыце шчыра і па-свойму, не стварайце сабе куміраў, перапісваючы іх, а потым праз гэта губляючы да сябе давер. Правільна казаў настаўнік Лабановіч з трылогіі Якуба Коласа "На ростанях": добра быць у дарозе, якую сам сабе выбіраеш. Масціце шлях праўдай, верай, сваімі поглядамі і перакананнямі. Майце сваё "Я". Паверце, яно найлепшае, бо асабістае. Ніхто з нас не дасканалы, тым і ўнікальны. Не імкніцеся да чужых заслуг. Яны адпрэчваюць шчасце і ўласны гонар.
 
Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

← Предыдущая

Прием заявок на радиоконкурс "Маладыя таленты Беларусі" начнется 1 октября

Назад к списку
Следующая →

Книга Михаила Черкаса "То, что помнится"

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]