27 Июня 2023

На міёрскай сцэне пастаноўку ўвасобіла рэжысёр народнага тэатра Святлана Рачыцкая

gazeta
  • 724

Народны тэатр Міёрскага ЦКіНТ вечарам 21 чэрвеня запрасіў міярчан правесці час разам. Увазе гледачоў прадставілі п’есу расійскага драматурга Валянціна Краснагорава «Каханне да страты памяці».

На міёрскай сцэне пастаноўку ўвасобіла рэжысёр народнага тэатра Святлана Рачыцкая. Штораз выбірае для гледачоў лёгкія для ўспрымання творы з камічнымі сітуацыямі. І цяпер спынілася на гісторыі з інтрыгуючым сюжэтам і нечаканай развязкай.

На прыём да доктара прыходзіць мужчына, які скардзіцца на праблемы з памяццю і нават уласнае імя не можа прыгадаць. Затым урач знаёміцца з дзвюма жанчынамі, і абедзе называюць сябе жонкамі яго пацыента, прадастаўляючы дакументы ў якасці пацвярджэння. Пяты герой п’есы ўвогуле не жадае называць сваё імя і шукае адну з жонак хворага. Падчас прагляду здаецца, што ад мноства неадпаведнасцяў урач-псіхіятр сам вось-вось страціць розум. Уся праўда раскрываецца ў фінале, які можна лічыць шчаслівым.

Жанр твора вызначаны як камедыя. Сапраўды, камічных момантаў у пастаноўцы шмат. Разам з тым фінал прымушае задумацца пра сур’ёзныя рэчы. Пра тое, на што здольныя пайсці блізкія, каб выратаваць ад непрыемнасцяў дарагога чалавека. Пра тое, наколькі дапушчальныя іх метады дапамогі. Пра тое, што сіла кахання мацней за абставіны. Пра тое, што ў жыцці заўсёды ёсць месца для шчаслівага выпадку, асабліва тады, калі сітуацыя здаецца безвыходнай.

Умела сыгралі свае ролі акцёры народнага тэатра Сяргей Пілецкі, Юрый Рачыцкі, Юлія Блажэвіч, Ганна Мацукова і Аляксей Рачыцкі. Гледачы апладзіравалі ім стоячы.

Відэа пастаноўкі з’явіцца ў суполцы Міёрскага Цэнтра культуры і народнай творчасці ў сацыяльнай сетцы «УКантакце». Хто прапусціў прэм’еру, зможа паглядзець анлайн.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Відеаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

← Предыдущая

Книга «Гімн беларускай жанчыне» с произведениями о современницах вышла ко Дню белорусской письменности

Назад к списку
Следующая →

Свае думкі Марына КАЗЛОЎСКАЯ з Міёршчыны выказвае вершамі

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]