21 Июля 2023

Са «Славянскі» з дыпломамі вярнуліся творцы Міёршчыны

gazeta
  • 663

 З новымі поспехамі вярнуліся з фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» творцы Міёршчыны.

Дыплом І ступені ў міжнародным свяце-конкурсе майстроў па лозапляценні атрымаў Баляслаў Чарняўскі, майстар народнага клуба «Святліца» ЦКіНТ. Кіраўніку аб’яднання Алене Батарчук аб’яўлена падзяка за ўдзел у выставе-прэзентацыі «Берасцянікі».

Дыпломам ІІІ ступені ў выставе-конкурсе па рэгіянальным інтэр’ерным тэкстылі Віцебшчыны «У роднай хатцы, у калысцы, на палацях, на ложку» і дыпломам свята-конкурсу майстроў вышыўкі і карункапляцення адзначана майстар Дзісненскага Дома рамёстваў Ірына Ядрэўская. Яе калега Яўгенія Козел заняла другое месца ў выставе-конкурсе «Ой, праду, праду кудзеліцу».

Дыплом у намінацыі «Найлепшы дэманстратар адзення» ў конкурсе «Модны дывертысмент» атрымала ўдзельніца ўзорнага тэатра авангарднай моды «Говорящие модели» Улада Барысоўская.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота з альбома Міёрскага ЦКіНТ.

← Предыдущая

В Витебске стартует XXXV Международный фестиваль искусств «Славянский базар»

Назад к списку
Следующая →

«Перабродская зорка» свяціла ў мінулую суботу

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]