23 Июля 2010

Са “Славянкі” з узнагародай

gazeta
  • 756
Са “Славянкі” з узнагародайВярнуліся майстры Міёршчыны са “Славянскага базару”. Прадстаўлялі іх са сваімі творамі пяцёра народных умельцаў: майстры саломапляцёння Баляслаў Часлававіч Галіна Іосіфаўна Чарняўскія, кераміку выстаўляла Алена Эдвардаўна Батарчук, з вышыванымі карцінамі ўдзельнічала ў выставе Алімпіяда Іосіфаўна Пятрова, а карціны ў тэхніцы ціснення—работы Жанны Мікалаеўны Сушко.

Майстры саломапляцення ў трэці раз ўдзельнічалі ў конкурсе “Папараць-кветка”. І паспяхова. Дыплом першай ступені ў намінацыі традыцыйная саламяная скульптура прывезлі дадому Баляслаў Часлававіч і Галіна Іосіфаўна Чарняўскія. Усяго ў конкурсе па словах майстроў удзельнічала 60 чалавек з усіх абласцей краіны і раёнаў Віцебшчыны.

Са “Славянкі” з узнагародай
Баляслаў Часлававіч згадвае жартоўна, што асноўнай іх задачай было ўпрыгожыць саламянага зубра “пышнай прычоскай” за два дні. Рабілі гэта ўдваіх з Галінай Іосіфаўнай. Строгае журы занатоўвала кожны дзень этапы выкананай працы. Рыхтавалі ж выставу ўсёй сям’ёй: Галіна Іосіфаўна, Баляслаў Часлававіч, Міхаіл і Іра, Аляксандр. Папрацавалі нездарма.

Сям’я Чарняўскіх вось ўжо некалькі год запар прывозіць першае месца. Сакрэт поспеху просты—работа выкананая з душой і любоўю.

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.


← Предыдущая

Заведующая отделом Миорского ЦКИНТ Александра Васина о своей профессии

Назад к списку
Следующая →

Табе, каханая!

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]