Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Общество: Лучшие санитарные дружины Миорщины
Общество: В Беларуси за январь - май 2026 года ликвидировано 14 интернет-наркошопов
Социальный вектор: Физические лица вправе сдавать жилые помещения посуточно двумя способами
Профилактика: С 1 июня по 15 сентября на Миорщине проходит специальная программа "Мак"

У настаўніка-філолага Вольгі Чорнай заканчваецца яе дванаццаты навучальны год. Родная Новапагосцкая СШ імя Г. Цітовіча – першае і адзінае месца работы. Тут адчувае пульс жыцця.
– Школа – гэта пастаянны рух. Мне тут не бывае сумна. Кожны дзень пражываю мноства эмоцый. Як пазітыўных, так і наадварот. Тут у мяне жыццё віруе, іграе рознымі фарбамі, – гаво- рыць настаўніца.
Вольга Чорная выкладае рускую мову і літаратуру, загадвае школьным музеем, прысвечаным жыццю і творчасці Генадзя Цітовіча, з’яўляецца класным кіраўніком у дзявятым класе. Першыя яе выпускнікі скончылі школу пяць гадоў таму. На вечары сустрэчы ўзгадвалі, як хадзілі разам у паход у лес на асенніх канікулах.
– Памятаю, як з імі – тады пяцікласнікамі – ішла на наш першы ўрок. У іх вочы вялікія, і ў мяне. Вельмі хвалявалася тады, – прыгадвае Вольга Антонаўна. – Вядома, напачатку складана. Нагрузка не вельмі вялікая была, аднак шмат часу затрачвалася на падрыхтоўку да ўрокаў. Цяпер гадзін больш, але з улікам вопыту спраўляцца прасцей.
Са школьнай пары Вольга любіла чытаць. У старэйшых класах зачытвалася творамі Уладзіміра Караткевіча. Адным з выпускных экзаменаў здавала беларускую літаратуру. Любоў да кніг і прыклад настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Наталлі Фадзееўны Рыкун, якую адрознівалі дабрыня да дзяцей і любоў да справы, адыгралі асноўную ролю ў выбары прафесіі.
У 2014 годзе Вольга скончыла філалагічны факультэт ВДУ імя П. Машэрава і вярнулася працаваць у родную школу.
Вольга Антонаўна вядзе ўрокі ў розных класах і заўважае, што кожны ўзрост па-свойму цікавы і цудоўны. Пяці- і шасцікласнікі вабяць адкрытасцю і непасрэднасцю. З цікавасцю назірае, як фарміруецца ўласнае светаўспрыманне ў старэйшых. Настаўніцы падабаецца шукаць творчыя падыходы да ўрока. Заўважае, што і малодшым, і старэйшым вучням даспадобы элементы гульні. Калі ўдзельнічала ў раённым этапе конкурсу «Настаўнік года», дзялілася вопытам па выкарыстанні гульнёвых формаў на ўроку.
Са званком рабочы дзень настаўніка не заканчваецца. Дома чакаюць сшыткі, планы і яшчэ мноства школьных клопатаў, якія наўрад ці можа ўявіць далёкі ад гэтай справы чалавек. Са слоў Вольгі, родныя – муж Яўгеній і дачка-трэцякласніца Саша – да спецыфікі яе прафесіі ставяцца з разуменнем.
– Крытыкі ў свой адрас ад іх не чую. Нават дапамагаюць, напрыклад, рэквізіт да конкурсу падрыхтаваць, – заўважае суразмоўніца. – Удзельнічаць у конкурсах і рыхтаваць да іх вучняў мне падабаецца. З аднаго боку, гэта вельмі стамляе, з іншага – уносіць разнастайнасць у школьныя будні. Цікава спрабаваць тое, з чым раней не даводзілася мець справу.
Сярод поспехаў гэтага навучальнага года – перамога дзесяцікласніцы Анастасіі Гарноўскай на раённым і абласным этапах конкурсу юных экскурсаводаў школьных музеяў і каштоўны вопыт удзелу на заключным рэспубліканскім.
Вольга Антонаўна прызнаецца, што ў яе быў перыяд, калі хацелася перамен. Марыла пра графік з 8.00 да 17.00, пра свабодныя вечары з сям’ёй. Ёй паступалі прапановы наконт змены месца работы. Засталася ў школе.
– Ні пра што не шкадую, – пад- крэслівае яна. – Люблю школу, люблю тое, што я раблю. Люблю дзяцей. Цяпер складана ўявіць сябе ў іншай сферы. Клопатаў шмат, стамляюся, часта позна кладуся спаць. Аднак мне гэта падабаецца і хочацца рабіць сваю справу па-максімуме.
Адпачынак для настаўніка – змена абстаноўкі. Сямейныя паездкі, прагулкі ў новых месцах, наведванне музеяў. Пазнавальны складнік – абавязковая частка рэлаксу.
Па-ранейшаму Вольга любіць чытаць. Зацікавіла даследаванне літаратуразнаўцы Паўла Басінскага «Подлинная история Анны Карениной». З твораў, уключаных у школьную праграму, любімыя ў настаўніцы – апавяданні «Телеграмма» Канстанціна Паўстоўскага і «Судьба человека» Міхаіла Шолахава.
У водпуску філолаг таксама знойдзе час для кніг. Летні адпачынак – магчымасць больш часу праводзіць з сям’ёй.
– Здаецца, 57 дзён водпуску – шмат, а яны так хутка мінаюць, – усміхаецца настаўніца. – Ды і ўвогуле дні, тыдні проста ляцяць. Нібы пазаўчора было 1 верасня. Напэўна, час хутка праходзіць таму, што ён запоўнены.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.