Миорчанка Елена Радюк 20 лет на страже безопасности

gazeta
  • 56842

 

Дакладнасць, аператыўнасць, адказнасць і ўважлівасць – рысы, уласцівыя вопытнай дзяжурнай пульта кіравання Міёрскага аддзялення Дэпартамента аховы Алене Радзюк. У маі споўнілася дваццаць гадоў, як яна шчыруе на гэтай пасадзе. На пульт цэнтралізаванага назірання кругласутачна па каналах сувязі сцякаецца інфармацыя з ахоўваемых аб'ектаў. І яе шмат.

- Змены праходзяць па-рознаму, можа адна на адну не быць падобнай, – расказвае Алена Ра-дзюк, – адна спакойная, другая настолькі напружаная і складаная, што сіл на хатнія справы амаль не застаецца. Адсочваем кожны ахоўваемы аб’ект, трэба імгненна рэагаваць на спрацоўкі, аператыўна накіроўваць на выклікі групу затрымання, ведаць, як граматна паступіць у той ці іншай экстраннай сітуацыі. У камандзе працуюць электраманцёры, мы з пульта кіравання вядзем дакладную рэгістрацыю і кантроль за іх работай па абслугоўванні аб’ектаў, прымаем даклады ад паставых і вартаўнікоў з важных ахоўваемых аб’ектаў горада, шмат папяровай работы.

Алена Васільеўна пачынала працаваць на двух кампьютарах, сёння іх на рабочым стале чатыры. Да таго ж вялікія экраны на сцяне з відэаназіраннем, аўтаматызацыя і ўдасканаленне дадалі шмат апаратуры, якая месціцца ў асобнай шафе. Трэба кантраляваць узяцце пад ахову і зняцце з аховы аб’ектаў. Разам з тым застаюцца высокія патрабаванні да дзяжурных пульта. Пільнасць, аператыўнасць, адказнасць – крэда ў прафесіі.

Сям’і Алены Васільеўны і Андрэя Іосіфавіча Ра- дзюкоў у лютым споўнілася 32 гады. Жывуць ва ўтульным доме ў райцэнтры, добрасумленныя гаспадары клапоцяцца пра прывабнасць свайго двара: штучны вадаём з інсталяцыяй, кветнік цешаць вока мінакоў. Садзяць невялікі агародчык. Муж працуе вадзіцелем-механікам у РУП «Белтэлекам». Маці Алены Васільеўны Леакадзія Сцяпанаўна жыве з імі. Вырасцілі дзвюх дачок. Крысціна з мужам Уладзіславам пражывае ў Мінскім раёне. Па спецыяльнасці швачка, але працавала ў шпіталі ў Бараўлянах сястрой-гаспадыняй да дэкрэтнага водпуску. Іх дачка Асія ў верасні пойдзе ў першы клас, а малодшай Аляксандры няма і паўгода. У Міёры да дзядулі і бабулі стараюцца прыязджаць рэгулярна. Карына жыве і працуе ў Наваполацку ў гарадской бальніцы медыцынскай сястрой у аддзяленні для немаўлят.

Алена Васільеўна – адказны спецыяліст на рабоце, дома – добрая гаспадыня, клапатлівая жонка, уважлівая і чулая дачка, маці і бабуля. З усім пералічаным варта зразумець, што вольных хвілін для адпачынку ў гэтай прывабнай жанчыны няшмат. Для яе вельмі важна, каб родныя былі здаровыя і справы ў іх ладзіліся.

Вольга Вішнеўская.

Назад к списку
Следующая →

Миорчанки о качествах, ведущих вперед, и праве на слабость

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]