«Учат не в вузах, а в жизни»: как Жанна Курец помогает жителям Нового Погоста

gazeta
  • 20206

 

На інспектара сельвыканкама не вучаць ва ўстановах адукацыі. Для гэтай пасады важныя жыццёвы вопыт і чалавечыя якасці, у ліку якіх эмпатыя. Шэсць гадоў як Жанна Курэц замест абавязкаў галоўнага бухгалтара вывучае заканадаўства і дапамагае жыхарам Новапагосцкага сельсавета вырашаць праблемы.

У абавязкі інспектара Новапагосцкага сельвыканкама Жанны Курэц у першую чаргу ўваходзіць узаемадзеянне з міжгаліновым цэнтрам па абслугоўванні бюджэтных арганізацый.
– Запаўняю бухгалтарскія дакументы, табелі ўліку рабочага часу, а таксама працую з ваенкаматам, у тым ліку вяду воінскі ўлік, – пералічвае працоўныя абавязкі Жанна Аляксееўна.
Яшчэ ў іх ліку работа ў складзе аглядавай камісіі па папярэджанні гібелі людзей ад знешніх прычын, дзе з’яўляецца сакратаром, і па Указе № 116 па зносе пустых дамоў.

Інспектар у курсе ўсяго, што адбываецца на тэрыторыі сельсавета. У перыяд адсутнасці кіраўніка спраў яна – правая рука старшыні. Да яе па дапамогу звяртаюцца вяскоўцы. Афармляе адміністрацыйныя працэдуры, даведкі і іншыя дакументы.

У Новапагосцкім сельвыканкаме працуе з 2009 года, на пасадзе – з 2020-га. Бухгалтар, затым галоўны бухгалтар, інспектар. Так расла па службовай лесвіцы.

– Гэтая работа крыху своеасаблівая, але цікавая, бо тут больш працуеш з людзьмі. У асноўным нічога новага не з’явілася, акрамя ўдзелу ў аглядавай камісіі і Указа № 116. Складанасцей асаблівых не было. Падабаецца мець стасункі з людзьмі, дапамагаць ім, – заўважае суразмоўніца.

Размаўляе са старэйшынамі сельскіх населеных пунктаў і даведваецца аб праблемах вяскоўцаў, часам удзельнічае ў сходах, разам з супрацоўнікамі РАНС – у мерапрыемствах па пажарнай бяспецы.

Галоўнае правіла інспектара – заўсёды ўважліва выслухаць чалавека, у якім бы настроі ён ні быў і з якім запытам ні звярнуўся. Даводзіцца кантактаваць і з тымі, чые паводзіны выклікаюць пытанні. Напрыклад, папрасіць навесці парадак ля свайго дома. Нават у такіх выпадках імкнецца знайсці для чалавека добрыя словы, пахваліць і разрадзіць абстаноўку.
Рабочы дзень доўжыцца з васьмі раніцы да трох гадзін дня. Не заўсёды атрымліваецца ўкласціся ў гэтыя рамкі. Часам прыходзіць дадому стомленая, нават не хочацца ні з кім размаўляць. Аднак гэтае адчуванне хутка праходзіць.

– Імкнуся вызначыць вечарам, што буду рабіць заўтра. Аднак раніцай прыходзіш на работу – атрымліваецца па-іншаму. Звароты грамадзян або адміністрацыйныя працэдуры мяняюць планы. Ужо прывыкла да гэтага, – заўважае Жанна Аляксееўна.
Любімая частка работы інспектара – вядзенне воінскага ўліку і адпаведнай картатэкі, удакладненне дадзеных. Падабаюцца размовы з адзінокімі людзьмі, для якіх галоўнае – увага. А вось стасункі з тымі, хто вядзе асацыяльны лад жыцця, наадварот. Лічыць, што перавыхаваць чалавека немагчыма, калі ён сам таго не хоча.

Не заўсёды атрымліваецца пераключыцца з рабочых пытанняў на хатнія клопаты. Даглядае пажылую маці, якая жыве з ёй. На падворку куры і свінні, садзіць агарод. Спраўляцца па гаспадарцы дапамагаюць сыны са сваімі сем’ямі, якія прыязджаюць з Наваполацка і Віцебска.

У вольны час любіць вязаць. Камі- зэлькі, шкарпэткі, рукавічкі дорыць блізкім. Летам у ліку любімых спраў нарыхтоўкі на зіму і вырошчванне кветак.

Жанна Курэц марыць пра ўнукаў. У глабальным плане – пра мір на зямлі.

– Гэта самае галоўнае. Каб усе людзі былі шчаслівыя, – адзначае яна.

Раіса ГЕРНАТ, старшыня сельвыканкама:

– Для мяне, як для любога кіраўніка, важныя вынікі работы, надзейнасць і ініцыятыва ад падначаленых. Усім гэтым якасцям адпавядае Жанна Аляксееўна. Вельмі адказная і выканаўчая. Участак работы, за які яна адказвае, для мяне – надзейны тыл. Да таго ж старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі, сакратар выбарчай камісіі.

← Предыдущая

Миорчанка Елена Радюк 20 лет на страже безопасности

Назад к списку
Следующая →

Миорчанки о качествах, ведущих вперед, и праве на слабость

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]