Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь

У жыцці міярчанкі Рэгіны Швед дзіўным чынам спалучаюцца дысцыпліна службы, творчая энергія і нязгасны аптымізм. Адзінаццаць гадоў яна працуе радыётэлефаністам РАНС, застаючыся тым самым незаменным, жыццёва важным звяном паміж цэнтрам аператыўнага кіравання і падраздзяленнямі, што выязджаюць на надзвычайныя сітуацыі.
Па адукацыі Рэгіна Швед – педагог-харэограф. Працавала ў сферы культуры, вяла калектыў усходняга танца, ставіла канцэрты, пісала сцэнарыі. Але лёс нечакана павярнуў у іншы бок.
– Мяне перацягнула сяброўка. Яна першай прыйшла працаваць тэлефаністам, а праз паўгода патэлефанавала і прапанавала мне месца. Я вырашыла паспрабаваць, – успамінае суразмоўніца.
Сёння яна ўпэўнена кажа: работа падабаецца. Заўважае, што з дзяцінства яе цягнула да формы, дысцыпліны, да атмасферы адказнасці.
Графік у Рэгіны – суткі праз двое, змена пачынаецца ў 7.50 і заканчваецца ў 8.30 наступнага дня. Але не скардзіцца – прывыкла, ды і побач надзейная каманда.
– Праца радыётэлефаніста – гэта пастаянная сувязь, каардынацыя, увага да дэталяў. Мы як перасыльны пункт, – тлумачыць яна.
Дома яе чакаюць муж Андрэй і трое дзяцей: сямнаццацігадовая Ліза, дзевяцігадовая Мілана і шасцігадовая Ксюша. Старэйшая вучыцца ў Полацку, малодшыя – школьніца і будучая першакласніца.
З мужам Рэгіна пазнаёмілася на службе. Працуюць у адной змене – і гэта толькі ўмацоўвае адносіны.
– Усе пытаюцца: як вы можаце быць разам 24/7? А нам добра. Не надакучваем. Мы адна каманда, – кажа з усмешкай.
Асобнае задавальненне – творчасць разам з дзецьмі. Дома часта штосьці майстру- юць, плятуць бранзалеты, выпрабоўваюць розныя тэхнікі.
Дапамагаюць бацькі – і яе, і мужа. Без іх, прызнаецца, сумяшчаць работу і выхаванне дзяцей было б значна цяжэй.

Рэгіна не сядзіць на месцы. Шые роставыя касцюмы, робіць вырабы, пячэ торты, дапамагае мужу ў новых «авантурах» і радуецца кожнаму дню.
– Я была ў водпуску па доглядзе за дзіцём, хацелася руху. Пачалося ўсё з намеру парадаваць дзяцей. Муж падаў ідэю пашыць касцюмы казачных персанажаў і падштурхнуў да яе рэалізацыі, – успамінае суразмоўніца. – Цяпер кожны год мы разам з сябрамі ездзім у дзіцячы сацыяльны прытулак у Дзісну і віншуем іх са святамі.
Нядаўна Рэгіна вырашыла заняцца зумбай. Для яе гэта не проста трэніроўка, а спосаб «уключыць жыццё на гучнасць». Танец застаецца яе стыхіяй, і кожны занятак – гэта зарад энергіі, які прыносіць дадому, на работу і ў любыя справы. Менавіта там пад рытмы музыкі яна адпачывае душой і напаўняецца сіламі.
Адзначае, што часу заўсёды мала, асабліва вясной – агароды, расада, гаспадарка, цяпер яшчэ і пчолы. Але не скардзіцца – жыве на поўнай хуткасці.
Некалькі гадоў таму муж і жонка разам здалі на правы і купілі матацыкл. Здзейснілася дзіцячая мара. У мінулым годзе Рэгіна ўпершыню пабачыла мора, але пляжны адпачынак аказаўся не для яе.

***
Рэгіна Швед не баіцца спрабаваць новае і шчодра дзеліцца сваёй энергіяй з акружаючымі. Яна – прыклад таго, як можна сумяшчаць службу, творчасць, сям’ю, хобі і пры гэтым заставацца шчырым і светлым чалавекам.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.