Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Официально: Выездной прием граждан в аг. Николаево проведет Валерий Драбо
Профилактика: Единый день безопасности 24 сентября пройдет в Миорском районе
Социальный вектор: В белорусских школах детей начнут учить защищаться от мошенников и правильно тратить деньги
Профилактика: Государственная инспекция по маломерным судам информирует
Спорт: На пути к Олимпийским вершинам: история миорчанина Сергея Радишевича
За 85 гадоў, што існуе Міёрскі раён, змяняліся пакаленні, якія пісалі яго гісторыю. Непахіснымі заставаліся традыцыі і мэты – жыць у міры, апрацоўваць зямлю, шанаваць продкаў, выхоўваць дзяцей і верыць у светлую будучыню. Пра юбілейную дату газета расказвае праз лёсы і працоўную дзейнасць равеснікаў раёна. Першая наша гераіня – колішні намеснік старшыні райвыканкама – загадчык аддзела эканомікі Раіса Шульга.
Працоўны шлях ураджэнка вёскі Кавалькі Даўгінаўскага сельсавета Раіса Шульга пачынала ў мясцовым калгасе «Савецкая Беларусь». Ёй было ўсяго шаснаццаць, калі ўзялі на работу касірам. Цяпер здзіўляецца, як маглі даверыць дзіцяці працаваць з грашыма, аднак гэта і стала стартам у эканамічную галіну.
У хуткім часе калгас увайшоў у склад сельгасарцелі імя Чапаева. Раіса Уладзіміраўна ўжо скончыла курсы бухгалтарскага ўліку пры Інстытуце механізацыі сельскай гаспадаркі, а пасля Полацкі сельскагаспадарчы тэхнікум. Тут была памочнікам бухгалтара. Старшыня Акім Чувікаў заўважыў маладую перспектыўную супрацоўніцу і прызначыў кіраўніком бухгалтарскай службы.
– Упор у калгасе рабілі на жывёлагадоўлю і на ільнаводства. Мы «вырасцілі» Героя Сацыялістычнай Працы са звеннявой Леакадзіі Зімнік, хадзіла ў перадавіках палявод Еўдакія Тамашэвіч, – прыгадвае суразмоўніца. – Гэты перыяд запомніўся актыўным развіццём: будаваліся мехмайстэрні, фермы, склады. Калгас імя Чапаева быў у перадавых у раёне дзякуючы кіраўніку.
Па яе словах, ён сумленна працаваў і таго ж патрабаваў ад сваіх падначаленых. Да нарады паспяваў аб’ехаць усе фермы, заглянуць у поле, каб пасля падрабязна разабраць усе недахопы са спецыялістамі.
– Я ўдзячна Акіму Аляксеевічу за тое, што навучыў мяне працаваць, прывучыў да дысцыпліны. Імкнуўся, каб не толькі гаспадарка знаходзілася ў ліку перадавых, але і мы, спецыялісты. Парадак павінен быў панаваць паўсюль, – расказвае жанчына. – Сам не піў і не вітаў п’яніц. Любіў тых, хто шчыраваў у рабоце, і ўсебакова іх падтрымліваў. Напрыклад, калі прыязджаў рэвізор, сам прасіў дасканала праверыць бухгалтарскую работу, а потым разбіраўся з кожным пунктам, абараняючы нас.
У 1976 годзе Раіса Уладзіміраўна разам з мужам Уладзімірам Ануфрыевічам пераехалі ў Міёры. Ён з брыгадзіра, а пасля сакратара партыйнай арганізацыі вырас тут да спецыяліста ўпраўлення сельскай гаспадаркі, які прадстаўляў мясакамбінат. Яна апошнім часам працавала ў калгасе эканамістам, а ў райцэнтры ўзначальвала планавую камісію упраўлення па сельскай гаспадарцы, пасля ў фінансавы аддзел райвыканкама. Некаторы час курыравала сельскія саветы ў якасці інструктара, затым на працягу амаль дваццаці гадоў была намеснікам старшыні райвыканкама па эканоміцы. На той час ужо была прафесіяналам у сваёй справе, мела вышэйшую адукацыю. Заўважае, што на кожным месцы работы ёй шанцавала з кіраўнікамі, хаця нюансаў таксама хапала.
– Курыравала гандаль, прамысловасць, бытавую сферу. Рыхтуючы даклады да пасяджэнняў бюро райкама партыі ці райвыканкама аб дзейнасці прадпрыемстваў, неабходна было ўнікнуць у іх спецыфіку. Для гэтага выязджала на вытворчасць, – распавядае пра былыя справы Раіса Уладзіміраўна. – Заўсёды рабіла так: спачатку пыталася ў кіраўніка, што ў іх дзейнасці можна выдзеліць добрае, а толькі потым разам разбіраліся, якія пытанні неабходна вырашыць. Без крытыкі таксама не абыходзілася.
Па словах былога намесніка райвыканкама, даводзілася павялічваць выпуск хлеба на хлебазаводзе, бо 30 тон прадукцыі не хапала з улікам таго, што ёй насельніцтва карміла жывёлу. З’яўляліся навінкі на кансервавым заводзе. Пашыраў лінейку прадукцыі мясакамбінат. Развівалася сетка комплексна-прыёмных пунктаў і спектр іх паслуг. Запатрабаваны былі рамонт адзення, мыццё бялізны. Увогуле, усё гэта стала магчымым пры падтрымцы мясцовых улад.
Было няпроста. Аднак Раіса Шульга адчувала сябе ўпэўнена, бо ўсё можна спазнаць і ўсяму навучыцца, калі ёсць жаданне. Даўно на пенсіі, аднак па-ранейшаму цікавіцца, як ідуць справы на прамысловасці і ў гаспадарках. Чытае раённую газету. З хатнімі клопатамі спраўляецца самастойна, дапамагае сацыяльны работнік. Наведваюцца ў госці сын Анатоль і дачка Жанна, дзве ўнучкі з праўнукам і праўнучкай.
Аналізуючы сённяшні дзень, Раіса Уладзіміраўна падкрэслівае: жыць стала лепш, усё неабходнае можна купіць, галоўнае – каб панаваў мір на зямлі.
Алена ВАРОНІНА.
Фотаматэрыял з архіва рэдакцыі.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.