20 Января 2016

Увеличение ставок налога доказала свою эффективность

gazeta
  • 557
Увеличение ставок налога доказала свою эффективностьПавелічэнне ставак падатку на невыкарыстоўваемую маёмасць  у Віцебскай вобласці даказала сваю эфектыўнасць за мінулыя два гады, забяспечаўшы дадатковыя паступленні ў бюджэт і фактычны рост колькасці ўцягнутых у гаспадарчы зварот аб'ектаў. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар фонду "Віцебскаблмаёмасць" Міхаіл Паўлючкоў. 
 
—Права павялічваць стаўкі падатку на нерухомасць  мясцовыя ўлады маюць з 2014-га (а на нерухомасць і зямлю—з 2016-га). Абласны Савет дэпутатаў скарыстаўся гэтым максімальна: на працягу двух гадоў дзейнічалі стаўкі, павялічаныя ў 5 разоў (верхняя мяжа). "У пералік невыкарыстоўваемых ці неэфектыўна выкарыстоўваемых капітальных пабудоў вобласці, па якіх стаўка павялічана, у 2014 годзе ўключана 490 аб'ектаў, з іх прыватнай формы ўласнасці—72%. У выніку да пачатку наступнага года 71 аб'ект быў уцягнуты ў гаспадарчы зварот і выключаны са спісу, а ў кансалідаваны бюджэт вобласці паступіла дадаткова 5,5 млрд. беларускіх рублёў. У 2015-м у пераліку значылася ўжо 622 аб'екты, усе яшчэ пераважна прыватнай формы ўласнасці. Але і выключыць удалося больш пабудоў—88. У бюджэт паступіла 4 мільярды рублёў,—патлумачылі ў фондзе. 

—Такім чынам, прынятая эканамічная мера паўплывала, асабліва на прыват-нікаў, прымусіўшы іх хутчэй вырашаць лёс пустуючых плошчаў, каб не несці дадатковыя выдаткі з-за гэтага баласту. На чарговай сесіі аблсавета дэпутаты пага-дзіліся павялічыць стаўкі падатку на нерухомасць па невыкарыстоўваемых (неэфектыўна выкарыстоўваемых) капітальных пабудовах і іх частках ужо ў 10 разоў. Такое права прадугледжана артыкулам 188 Падатковага кодэкса, змяненні ў які ўступілі ў сілу з 1 студзеня 2016 года. У пералік невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстоўваемай маёмасці на гэты год уключана 787 аб'ектаў, з якіх 596—прыватнай формы ўласнасці. "Неабходна рабіць усё, каб падобная маёмасць прыносіла карысць і прыбытак, не станавілася аб'ектам небяспекі, узнікнення пажару. Таму дзяржавай прымаюцца меры для навядзення парадку. Самыя дзейсныя і цывілізаваныя—эканамічныя. Яны закліканы стымуляваць плацельшчыкаў падатку да эфектыўнага выкарыстання капітальных пабудоў, а таксама да ўцягнення дадзенай маёмасці ў гаспадарчы зварот",—падкрэсліў Міхаіл Паўлючкоў. 
 
Па матэрыялах СМІ.

← Предыдущая

Первые в Беларуси. В ПВТ зарегистрированы резиденты в статусе криптобанков

Назад к списку
Следующая →

Билеты на поезд — через интернет

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]