Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Социальный вектор: Изменения в работе мобильного приложения M-Belarusbank
Актуально: С 5 по 16 октября проходит акция "Молодежь за безопасность"
Актуально: В Миорском районе с 7 октября начинается отопительный сезон
Происшествия: Хроника происшествий по Миорскому району
Официально: Глеб Лапицкий назначен начальником управления культуры Витебского облисполкома
Летась у раёне паболела крадзяжоў і эканамічных правапарушэнняў, асабліва ва Узмёнскім, Новапагосцкім, Міёрскім, Туркоўскім, Мікалаёўскім, Завуццеўскім сельсаветах і Дзісне. Раскрываемасць крымінальных злачынстваў склала 64,7%, што вышэй сярэднеабласнога ўзроўню, аднак арганізатары 74 крадзяжоў не выяўлены. І нас не павінна супакойваць тое, што не было наўмысных цяжкіх цялесных пашкоджанняў, разбояў, хуліганстваў і падпальванняў.
Асаблівай увагі патрабуе захаванне дзяржаўнай маёмасці. Вялікі грамадскі рэзананс выклікаюць крадзяжы з магазінаў, а іх летась учынена 5, у асноўным з гандлёвых аб’ектаў райпа.
Недастатковы кантроль за вартавой аховай. Ёсць праблема з асвятленнем тэрыторый і месц захоўвання тавара-матэрыяльных каштоўнасцей. 24 вартаўнікі знаходзіліся на рабочых месцах у нецвярозым стане. Выправіць сітуацыю дазваляе падключэнне аб’ектаў на пульт цэнтралізаванага назірання аховы. Цяпер іх ахоўваецца 260, за апошнія месяцы паболела на 25.
На ўзровень правапарадку ў першую чаргу робяць уплыў алкагалізацыя насельніцтва і лад жыцця асоб, якія маюць судзімасці, сямейная нядобранадзейнасць. Вось таму не аслабляецца ўвага захаванню антыалкагольнага заканадаўства. На прымусовае лячэнне накіравана 27 асоб, 7 абмежаваны ў дзеяздольнасці. У адносінах асоб, якія не сталі на шлях выпраўлення, складзена 29 пратаколаў, устаноўлена 8 прэвентыўных наглядаў і 6 падоўжана, узбуджаны 23 крымінальныя справы. За спайванне непаўналетніх прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 20 дарослых. Аднак гэтага аказалася недастаткова, каб зменшыць “падлеткавую злачыннасць”.
У лячэбна-працоўныя ўстановы летась накіравана 11 абавязаных асоб, у адносінах гэтай катэгорыі парушальнікаў узбуджана 5 крымінальных спраў.
У раёне не зніжаецца актуальнасць эканамічнай злачыннасці. Хаця прафілактыкай правапарушэнняў ахоплена шырокае кола насельніцтва.
Сёлета ўзровень злачыннасці ніжэйшы мінулагодніх паказчыкаў. Ён не дасягнуў сярэднеабласных паказчыкаў. Аднак трывогу выклікае сітуацыя ў Міёрскім, Туркоўскім, Новапагосцкім, Мікалаёўскім сельсаветах і ў райцэнтры. Не менее крадзяжоў, ёсць праблема з іх раскрываемасцю. Не более правапарушэнняў, учыненых у стане алкагольнага ап’янення і непаўналетнімі, у сферы сямейна-бытавых адносін. Стабілізавана дарожная абстаноўка. Аднак гэта толькі пачатак вялікай работы.
У. УТКІН,
начальнік аддзялення аховы
правапарадку і прафілактыкі РАУС.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.