Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Туризм: «Озеравки – Ельня»: молодые специалисты Миорской ЦРБ познакомились с уникальной природой Беларуси
Молодежь: Команда Миорского района отправилась выступать в финале конкурса «SuperПРОФИ‑2026»
АПК: Миорчанин Евгений Петров второй год подряд меняет гаечный ключ на штурвал комбайна
Пульс Миорщины: Миорский ТЦСОН принял гостей из Докшицкого района
АПК: Стратегия продовольственной безопасности: как работает Миорский участок Полоцкого КХП
Вуліца Кузьміна — гэта ўскраіна Дзісны. Менавіта на ёй па суседству з сасоннікам размясцілася вытворчая база таварыства з абмежаванай адказнасцю "Аўтасэрвіс-Дзвіна". Гэта раней асноўным заняткам ТАА былі рамонт і рэалізацыя аўтатэхнікі. Але для такой дзейнасці маленькі гарадок і яго наваколле не забяспечвалі заказамі. Дрэваапрацоўка аказалася больш надзейнай справай. Таму аўтасэрвісам займаюцца толькі два чалавекі, а з драўнінай працуе 15. І вось тут, на Кузьміна, 3 — штабялі бярвенняў, дошак, брусоў.
Кіраўнік ТАА "Аўтасэрвіс-Дзвіна" Э. К. Цярэшка паказвае сваю гаспадарку. Пры ўваходзе ідзе ацыліндроўка бярвенняў. Хаця пры гэтым і выкарыстоўваецца сучаснае абсталяванне, але работа больш ручная. Тут жа — выраб зрубаў. Ці патрэбны яны?
— Заказаў на 2 гады наперад, — сцвярджае Эдуард Казіміравіч.
— Кубаметр ацыліндраваных бярвенняў у нас каштуе 1 мільён 700 тысяч рублёў, — пачынае падлікі гаспадар. — На зруб 6х9 метраў патрэбна дзесьці 30 кубоў, дабаўце кроквы, на ўсё спатрэбіцца мільёнаў 48. Ды заўважце — мы прапануем паўнацэнны будынак з бярвенняў не менш 28 сантыметраў у дыяметры, такія не прамерзнуць у любую сцюжу, прастаяць стагоддзе.
Таварыства забяспечана неабходнымі дрэваапрацоўчымі станкамі. Тры спецыялісты завіхаліся ля стужкавай піларамы.
— Мы вырабляем абразныя і неабразныя дошкі, — тлумачыць далей Эдуард Казіміравіч, — дошкі для падлогі, вагонку, блокхаус, брусы. Лічу, што цэны ў нас памяркоўныя. Кубаметр неабразных дошак каштуе 850-950 тысяч рублёў, абразных — ад 1450000. Квадратны метр вагонкі абыйдзецца пакупніку ў 50 тысяч рублёў.
Для Дзісны дрэваапрацоўка ў ТАА "Аўтасэрвіс-Дзвіна" — даволі сур'ёзная вытворчасць. Зімой тут штомесяц ідзе ў справу 200-300 кубаметраў дзелавой драўніны, а летам аб'ёмы амаль падвойваюцца. Ды і попыт цяпер павялічваецца.
На здымках: 1. Кіраўнік ТАА «Аўтарсервіс-Дзвіна» Э. К. Цярэшка; 2. Дрэваапрацоўка на вытворчай базе.
Л. МАТЭЛЕНАК.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.