Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Официально: Анатолий Сивко проинспектировал ход уборочной кампании в Миорском районе
Официально: Мониторинг цен и ассортимента: депутат Анатолий Сивко посетил автомагазин
Официально: Депутат Анатолий Сивко посетил деревню Малявки с рабочим визитом
Происшествия: ️Обзор обстановки на дорогах области за выходные дни
Страхавому агенту Аксане ДЗЕМІДЗЁНАК кліенты давяраюць і заўсёды чакаюць у госці. У калектыве прадстаўніцтва Белдзяржстраху яна ў ліку лепшых. На сваім участку ў Міёрах настойліва працуе над павелічэннем ахопу паслугамі страхавання. Выконвае вытворчыя паказчыкі. Напярэдадні адзначыла дзень нараджэння.
НА сваім прыкладзе Аксана паказвае, што страхоўшчык — гэта, у першую чаргу, надзейны сябар і лёгкі суразмоўца. Добра ведае сваіх кліентаў і іх патрэбы, а таму зносіны з кожным будуюцца гладка і нязмушана.
З такой працай сумаваць не даводзіцца. Кожны дзень у дарозе. У аднаго скончыўся тэрмін дзеяння дагавора страхавання. Другому трэба аформіць страхаванне маёмасці.
— Па тэлефоне дамаўляемся пра месца і час сустрэчы — і ў шлях. Раней дабіралася пешшу або на веласіпедзе. Цяпер выручае нядаўна набыты асабісты Аудзі 80, — дзеліцца радасцю субяседніца.
СТРАХАВЫ агент кансультуе, заключае з кліентамі дагаворы і кантралюе іх выкананне. З яе назіранняў, зараз людзі скрупулёзней клапоцяцца пра жыллё, маёмасць і грамадзянскую адказнасць. Набірае папулярнасць медыцынскае страхаванне. Захоўваецца тэндэнцыя, па якой кліентамі Белдзяржстраху становяцца пераважна дарослыя людзі з пэўным жыццёвым вопытам. Маладыя спецыялісты, якія нядаўна скончылі навучальныя ўстановы, не спяшаюцца звяртацца да паслуг страхавання.
АКСАНА Дземідзёнак у страхавой службе сем гадоў. Прыйшла ў прадстаўніцтва Белдзяржстраху з пэўным вопытам работы на мясакамбінаце і ў судзе.
— Паспрабавала — і ўсё атрымалася, хоць спачатку было складана, — успамінае. — Увялі ў курс справы калегі, дапамаглі асвоіцца.
На давераным участку многіх сваіх кліентаў ужо ведала, бо нарадзілася і вырасла ў Міёрах. Шукаць агульную мову не прыйшлося. Наогул, добра працаваць з людзьмі ў роднай мясцовасці. І ўсе знаёмыя, і атмасфера дамашняя.
Сама карыстаецца паслугамі Белдзяржстраху. З мужам Леанідам Анісіфаравічам маёмасць і прыватны дом аформілі і самі застрахаваліся задоўга да таго, як Аксана Сяргееўна прыйшла працаваць у гэту сферу. Дзеці таксама маюць страхавыя полісы. На чарзе і аўтамабіль.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Ігар МАТЭЛЕНАК.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.