17 Августа 2012

Итоги работы

gazeta
  • 623

Кольскасць паступаючых на разгляд гаспадарчага суда вобласці зваротаў павялічылася за паўгоддзе на 15%. Па 425 справах (79% ад разгледжаных у прымірэнчай працэдуры) дасягнута дамоўленасць бакоў і падпісаны дамовы пра пагадненне.

 

У 28-мі выпадках прымірэнчая працэдура завершана, а 6 спраў яшчэ знаходзяцца на гэтай стадыі.

У выніку заключэння міру бакі не толькі сэканомілі грошы, але і пераадолелі канфлікт з захаваннем магчымасці далейшага супрацоўніцтва.

З выкарыстаннем відэаканферэнцсувязі суддзямі першай інстанцыі праведзена 97 паседжанняў. У мэтах пашырэння электроннага дакументазвароту гаспадарчым судом складзена 19 дамоў пра абмен інфармацыяй, у тым ліку з 11 антыкрызіснымі кіраўнікамі па ўсіх справах пра банкруцтва юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, у тым ліку і пры абскарджанні судовых пастаноў у гаспадарчым судзе апеляцыйнай інстанцыі, а таксама на стадыі выканаўчай вытворчасці(з усімі суддзямі). У выніку суб’екты гаспадарання сэканомілі грошы на камандзіровачныя выдаткі, а іх прадстаўнікі – рабочы час.

 

Суб’екты гаспадарання працягваюць эфектыўна спаганяць даўгі праз інстытут загаднай вытворчасці: сёлета заяў паступіла ў 1,5 раза больш.

Нязначна павялічылася колькасць спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях (з 638 да 644) у адносінах юрыдычных асоб, бо паболела адміністрацыйных матэрыялаў.

 

За першае паўгоддзе спынена вытворчасць па 22-х адміністрацыйных справах: 19 — у сувязі з малазначнасцю, 2 звязаны са спыненнем дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка, адно — з-за адсутнасці склада адміністрацыйнага правапарушэння.

Работа аддзела выканання судовых пастаноў характарызуецца наступнымі лічбамі: узбуджана 6418 выканаўчых вытворчасцяў, што на 48% больш, чым летась. Значна паболела заяў аб спагнанні лізінгавых плацяжоў за сельскагаспадарчую тэхніку, тукі, сродкі абароны раслін.

На 24% павялічылася колькасць узбуджаных выканаўчых вытворчасцяў на карысць банкаў.

Рэальна выканана 70% ад агульнай колькасці скончаных выканаўчых вытворчасцяў.

Назначаны 53 таргі, з якіх 15 — выніковыя.

Трэба адзначыць, што ў першым паўгоддзі некалькі разоў прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці галоўныя бухгалтары прадпрыемстваў за невыкананне законных патрабаванняў судовага выканаўцы.

 

В. КІБІСАВА,

кіраўнік аддзела судовай практыкі.

← Предыдущая

Важная информация для плательщиков налога на профессиональный доход

Назад к списку
Следующая →

Получите полис на квартиру

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]