02 Мая 2017

Кто контролирует коллективный договор?

gazeta
  • 663

Кто контролирует коллективный договор?"Калектыўны дагавор рэгулюе працоўныя адносіны паміж наймальнікам і работнікамі. Падкажыце, калі ласка, хто і якім чынам павінен кантраляваць выкананне абавязацельстваў гэтага нарматыўнага акта?"

(К. А.)

 

Таццяна Качан, галоўны дзяржаўны інспектар працы Полацкага міжраённага аддзела абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы:


—Калектыўны дагавор рэгулюе працоўныя і сацыяльна-эканамічныя адносіны паміж наймальнікам і работнікамі і дазваляе ўстанаўліваць дадатковыя, у параў-нанні з дзеючым заканадаўствам, палажэнні аб умовах працы і яе аплаты, аб сацыяльным і жыллёва-бытавым забеспячэнні работнікаў і г. д. Універсальныя нормы, якія рэгулююць адносіны работніка і працадаўцы, замацаваны ў палажэннях Працоўнага кодэкса, а ў калектыўным дагаворы ўстаноўлены "правілы гульні", якія маюць дачыненне да канкрэтнай арганізацыі, і яны ў большай ступені абараняюць работніка і даюць яму больш магчымасцяў.


Калектыўны дагавор—ёмісты дакумент, закранае аплату працы, яе ахову, рэгуляванне працоўнага часу і адпачынку, прадугледжвае пэўныя сацыяльныя льготы і гарантыі. Згодна з артыкулам 375 Працоўнага кодэкса, яго выкананне кантралююць зацікаўленыя бакі, а таксама прафсаюзы ў парадку, устаноўленым заканадаўчымі актамі.


Для кантролю за захаваннем умоў і абавязацельстваў калектыўнага дагавора ствараецца спецыяльная камісія з упаўнаважаных прадстаўнікоў розных бакоў (палажэнні аб яе паўнамоцтвах і функцыях мэтазгодна ўнесці ў калектыўны дагавор), якая кантралюе і інфармуе працадаўцу і работнікаў аб стане спраў, выносіць сумесныя справаздачы прафкама і наймальніка на разгляд канферэнцый (сходаў). Камісія можа выпрацоўваць прапановы аб прымяненні мер уздзеяння на адказных асоб у выпадку ўхілення або неналежнага выканання імі прадугледжаных абавязацельстваў.
Правам ажыццяўляць грамадскі кантроль за выкананнем калектыўных дагавораў (пагадненняў) надзелены і прафсаюзы (прадугледжана артыкулам 16 Закона "Аб прафесійных саюзах" ад 22 красавіка 1992 г. № 1605-XII, Указам Прэзідэнта ад 06.05.2010 № 240 "Аб ажыццяўленні грамадскага кантролю прафесійнымі саюзамі" і іншымі заканадаўчымі актамі). Гэта могуць быць праверкі, маніторынгі, удзел у рабоце калегіяльных органаў, камісій ці іншая форма, прадугледжаная заканадаўствам.


Падрыхтавала Эліза БЛАЖЭВІЧ.

 

← Предыдущая

Первые в Беларуси. В ПВТ зарегистрированы резиденты в статусе криптобанков

Назад к списку
Следующая →

На работу за границу — с осторожностью

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]