Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Экономика: В Беларуси на 1 сентября открыто 156,3 тыс. депозитных счетов по программе "Семейный капитал"
Экономика: В чем опасность скрытой заработной платы
Общество: Суммы арендной платы выставлены в ЕРИП
Профилактика: С 12 сентября ГАИ проводит профилактическое мероприятие, направленное на предупреждение ДТП с участием несовершеннолетних
Официально: Выездной прием граждан в аг. Николаево проведет Валерий Драбо
Часопіс “Страхаванне ў Беларусі” мае невялікі наклад і распаўсюджваецца ў асноўным сярод спецыялістаў гэтай сферы. Вось таму ёсць падстава расказаць пра тое, што ён паведамляе пра страхаўшчыкоў нашага раёна ў адным з апошніх нумароў. Спецыяльны раздзел “Браслаўскі трохкутнік” апавядае пра справы ў суседзяў з Пастаў, Браслава і Міёр. Пра сваё мастацтва жыць апавядае дырэктар прадстаўніцтва па Міёрскім раёне Ірына Амбросьеўна Крук. Справа ў тым, што ў карпаратыўным рэйтынгу буйнейшай айчыннай страхавой арганізацыі міярчане займаюць лідзіруючы радок па суме збораў на душу насельніцтва: 62000 па добраахвотных відах, а з абавязковымі — каля 116000 толькі па выніках сёлетніх сямі месяцаў.
Ірына Амбросьеўна сцвярджае, што за такі вынік акрамя работнікаў прадстаўніцтва трэба дзякаваць землякам, у якіх склаліся трывалыя традыцыі страхавання. А народ у нас просты, адклікаецца на ўвагу, таму галоўнае — не падмануць яго чаканні, не парушыць даверлівыя адносіны. А яны ў многім былі створаны за гады, калі прадстаўніцтвам кіраваў Іван Вацлававіч Жук, светлая яму памяць.
Сёлетнія планы па добраахвотных відах выконваюцца на 125% пры тэмпе росту ў 191,4%. Дасягнуць такіх вынікаў не проста, бо дэмаграфічная сітуацыя абвастраецца. За апошніх шэсць гадоў колькасць насельніцтва скарацілася амаль на 6000 чалавек, пры гэтым вёска страціла каля 4000 жыхароў. Менее дамашняй жывёлы. Добра, што сяляне прывыклі спаць спакойна пасля аплаты поліса і перадаюць сваю страхавую культуру дзецям і ўнукам.
Старэе таксама калектыў прадстаўніцтва. Апора яго — ветэраны: галоўны бухгалтар Ніна Іванаўна Вішнеўская, намеснік дырэктара Лідзія Іванаўна Чарнакова. Як пчолкі стараюцца страхавыя агенты.
Аптымізму надае калектыву прадстаўніцтва хуткае будаўніцтва ўласнага офіса.
Свае асаблівасці ў страхаванні асабістых аўтамашын. Пікавыя паказчыкі былі летась, калі ўвоз “легкавікоў” з Еўрасаюза дасягнуў максімуму. А цяпер ідзе адток, засталося застрахаваным толькі 6% транспарту па аўтакаска. Аднак, на дзіва, гэта не пагоршыла фінансавыя паказчыкі, бо скараціліся выплаты.
У раёне практычна няма запазычанасці па масавых абавязковых відах страхавання. Па пабудовах за 7 месяцаў ужо было сабрана 74% планавых сум. Хаця гарадское насельніцтва расстаецца з грашыма з меншай ахвотай. Таму страхаўшчыкі разлічваюць на пашырэнне новых паслуг, якія арыентаваны менавіта на жыхароў горада. І гэта забяспечвае пэўныя вынікі. Аднак яны даюцца цяжка з-за нізкіх даходаў насельніцтва. І ўсё ж цікавасць у людзей выклікае добраахвотнае медыцынскае страхаванне, розныя віды асабістага і страхаванне адказнасці.
У нас дастаткова новых маркетынгавых методык. Але і яны іншы раз спатыкаюцца аб асабістыя сімпатыі ці антыпатыі некаторых кіраўнікоў, бухгалтарскіх служб. Прыкладам можа служыць наш асноўны экспарцёр. Іншы раз на вынік аказваюць уплыў выпадковыя здарэнні: кліент кампаніі пацярпеў ад цэглы, якая высыпалася з машыны будаўнічай арганізацыі, і яна вымушана была застрахаваць будаўніча-мантажныя рызыкі.
У сельгаспрадпрыемстваў таксама лішніх грошай няма, але і тут дагаварная база хаця пакрысе, але прырастае.
Раённыя ўлады садзейнічаюць развіццю страхавання. Аднак планаванне бюджэтаў міністэрстваў, канцэрнаў і акцыянерных таварыстваў пакуль не надта ўзгоднена з праграмамі развіцця страхавання. Страхаўшчыкі кіруюць нязначнай часткай рызыкі ў рамках дагавароў з юрыдычнымі асобамі, якія заключаюцца пасля працяглых і няпростых перамоў, узаемных уступак. А прадстаўніцтва гатова забяспечыць паўнацэнныя гарантыі ўсім без выключэння прадпрыемствам незалежна ад іх падпарадкаванасці ці формы ўласнасці.
Прадстаўніцтва ідзе ў фарватэры паспяховага бізнэсу і імкнецца абслугоўваць інтарэсы інвестараў. Страхаўшчыкоў цікавяць нарастаючыя прыватныя фінансавыя рухі не толькі з Беларусі, але і з Расіі, краін Балтыі, якія накіраваны на пакупку, арэнду і будаўніцтва нерухомасці ў нашых прыгожых мясцінах. Гэта ўмацоўвае турыстычны брэнд Міёршчыны, стымулюе попыт на сервісныя, транспартныя, гандлёвыя і рэакрэацыйныя паслугі. Згадзіцеся, прыемна чытаць уражанні прафесара Маскоўскага авіяцыйнага інстытута Мікалая Дзярабіна, што такога казачнага і пастаянна зменлівага неба больш нідзе няма. Мы толькі ўсведамляем, што наша цудоўная прырода можа скласці аснову вялікага будучага эканамічнага дабрабыту.
Часопіс чытаў
Л. МАТЭЛЕНАК.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.