08 Июля 2019

Продукция Миорского мясокомбината участвует в выставках

gazeta
  • 596

 – Цяпер асноўная задача прадпрыемства – пошук перспектыўных рынкаў збыту прадукцыі, – адзначае начальнік аддзела рэалізацыі і маркетынгу Анатоль Мізер. – Таму ва ўзаемадзеянні з калегамі з холдынга ўдзельнічаем ва ўсіх магчымых нацыянальных і міжнародных выставах, семінарах, фестывалях і іншых падобных мерапрыемствах, арганізоўваем свае выставы-дэгустацыі, завязваем знаёмствы і сувязі, вядзем перамовы. Так было ў Віцебску, дзе ў маі праходзіў форум “Інвестыцыі, інавацыі і перспектывы”. У Мінску ў чэрвені рэкламавалі каўбасы і паўфабрыкаты на “Белагра-2019”.


Цяпер ідуць перагаворы з Узбекістанам. Узоры мяса без касці і паўфабрыкатаў з ялавічыны скіраваны ў Казахстан. Вызначаем падыходы па сертыфікацыі нашай прадукцыі ў Кітаі. Мяркую, што гэта таксама будуць мяса і паўфабрыкаты, бо маршрут дастаўкі для каўбасных вырабаў вялікі, а тэрмін іх прыдатнасці абмежаваны.


Цяпер актыўна падтрымліваем сувязі з буйнымі гандлёвымі сеткамі Віцебшчыны і сталіцы, найперш з холдынгавай “Залатой нівай”. Попыт на нашы каўбасныя вырабы і паўфабрыкаты ў іх таксама паступова павялічваецца.

Фота для ілюстрацыі.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

← Предыдущая

КГК за год выявил около 160 коррупционных преступлений

Назад к списку
Следующая →

Закон об отсрочках: блиц-опрос

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]