10 Июня 2014

Управа на домашних тиранов

gazeta
  • 509

Ахвярам хатняга насілля прадаставяць часовы прытулак, дзе можна перачакаць нягоды, а вінаватых на пэўны перыяд пазбавяць магчымасці бачыцца з сям'ёй. Такія меры прадугледжвае Закон Рэспублікі Беларусь "Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў", які ўступіў у сілу 16 красавіка 2014 года.
Законам уведзена новая мера агульнай прафілактык — штогадовая распрацоўка і зацвярджэнне рэгіянальных комплексных праграм па прафілактыцы правапарушэнняў і правядзенне адпаведных мерапрыемстваў. Гэта справа мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

 

Упершыню на заканадаўчым узроўні вызначана паняцце "насілле ў сям'і" — наўмысныя дзеянні фізічнага, псіхалагічнага, сексуальнага характару аднаго члена сям'і ў адносінах да другога, якія парушаюць правы, свабоду, законныя інтарэсы і прычыняюць фізічныя і псіхалагічныя пакуты. 
Уведзена асобная прафілактычная мера супрацьдзеяння — абарончае прадпісанне. У ім агаворваюцца абмежаванні для хатняга тырана. Прымяняецца ў выпадках адміністрацыйных правапарушэнняў, адказнасць за якія прадугледжана ў артыкулах 9.1 ("Дробнае прычыненне цялесных пашкоджанняў і іншыя гвалтоўныя дзеянні"), 9.3 ("Абраза"), 17.1 ("Дробнае хуліганства").


У адпаведнасці з прадпісаннем, вінаваты не мае права мець зносіны з членамі сям'і, пацярпелымі ад учыненага ім насілля. Нельга высвятляць, дзе яны знаходзяцца, званіць па тэлефоне, пісаць у Інтэрнеце.
З пісьмовай згоды паўналетняга члена сям'і, які стаў ахвярай хатняга насілля, прадпісанне абавязвае вінаватага часова пакінуць агульнае жылое памяшканне і забараняе распараджацца сумеснай уласнасцю.


У выпадках, калі пісьмовай згоды няма, таму што ахвяра насілля знаходзіцца ў залежнасці ад хатняга тырана або па іншых прычынах не можа самастойна абараніць свае правы і законныя інтарэсы, абарончае прадпісанне ўзгадняецца з пракурорам. Забароны і абавязкі ўстанаўліваюцца кіраўніком органа ўнутраных спраў або яго намеснікам на тэрмін ад трох да трыццаці сутак.
Прадаставіць часовы прытулак ахвярам хатняга насілля і прыняць меры па забеспячэнні месцамі часовага знаходжання вінаватых—задача мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
Законам устаноўлены пералік мер індывідуальнай прафілактыкі, якія будуць прымяняцца паслядоўна, калі папярэдняя мера не дала належнага выніку:
-прафілактычная гутарка;
-афіцыйнае папярэджанне;
-прафілактычны ўлік.
Перыядычнасць правядзення прафілактчынай работы — адзін раз на месяц, калі іншае не агаворана кіраўніком адпаведнага суб'екта прафілактыкі.


Андрэй НІЗЮЛЬКА,  

памочнік пракурора.

← Предыдущая

Об использовании официальных ведомственных источников информации Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь

Назад к списку
Следующая →

Три аспекта разговора

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]