10 Марта 2017

Собрание акционеров ОАО "Узмёнский край"

gazeta
  • 437

Собрание акционеров ОАО "Узмёнский край"Самае першае і прыемнае ўражанне ад сходу акцыянераў ААТ "Узмёнскі край": нацепленую глядзельную залу СДК запоўнілі па-святочнаму апранутыя вяскоўцы, тут сабралася абсалютная большасць працаўнікоў. Старшыня назіральнага савета галоўны эканаміст Аляўціна Смулько па справаздачы падліковай камісіі робіць заключэнне — кворум ёсць, уносіць прапанову аб пачатку работы.

 

Выніковы даклад дырэктара таварыства Ігара Брынкевіча аказаўся даволі кароткім. Так, 2016 год запатрабаваў напружанай працы, не дазволіў рэалізаваць магчымасці і збыцца спадзяванням. Зімой загінулі 110 гектараў азімага рапсу, у жніўні ўраган знішчыў 243 га яравога рапсу. Таму намалочана не ранейшая тысяча, а толькі 244 тоны алейнага насення пры ўраджайнасці 15,9 ц/га. Валавы збор зерневых у бункернай вазе склаў 3787 тон, атрымана збожжа па 35,1 цэнтнера на круг. Гэта трэці вынік у раёне. Лепшымі камбайнерамі сталі Алег Тычко з вынікам 1377 тон і Віктар Конах — 1124 т. Уладзімір Сахонька перавёз з палёў 1970 т зерня, Дзмітрый Белавус — 2061.


Собрание акционеров ОАО "Узмёнский край"На дажынках у Сянно гаспадарку прадстаўляў Уладзімір Сахонька, яму выказана падзяка Мінсельгасхарчу.
Выканаць дзяржзаказ па продажы харчовай пшаніцы было няпроста з-за нізкай клейкавіны зерня, але гэта зроблена. Пад ураджай 2017-га на зіму пасеяна яе 794 гектары, каб зноў не мець праблем з рэалізацыяй, патрэбны дзве падкормкі азотам.
Менш нарыхтавана травяністых кармоў з-за кукурузнага сіласу, бо 116 гектараў пасеваў "каралевы" пашкоджаны ўраганам. Затое канцэнтратаў хапае.


Асноўныя работы выкананы ўласнымі сіламі, што дазволіла скараціць выдаткі на 15%. Эканомія ГЗМ склала 9,3%. Работы выкананы з лепшай якасцю, умацавалася працоўная дысцыпліна. Аднак валавой прадукцыі атрымана 82,1% да 2015 года пераважна за кошт непрадбачаных бедстваў у раслінаводстве, жывёлагадоўчай паболела на 1,8%.


Собрание акционеров ОАО "Узмёнский край"Так, фінансавая сітуацыя не простая, аднак сельгаспрадпрыемства спрацавала хаця і з невялікім, але прыбыткам і рэнтабельнасцю 5%, што асабліва парадавала і надало аптымізму на фоне страт у папярэднім годзе. Стабільна сталі выплочваць заробак, ён таксама вырас на 1,5%.
Колькасць работнікаў паменшылася за год са 136 да 115, ледзь не ўдвая скарацілася запазычанасць па пазыках, але значных сродкаў патрабуюць электраэнергія, мінеральныя тукі, нафтапрадукты, лізінг, фонд сацыяльнай абароны. У пэўнай ступені іх маглі атрымаць, каб больш клапаціліся пра якасць рэалізуемай прадукцыі, памяншалі страты. Вось на гэта накіраваны цяперашнія намаганні.

Сёлетнія задачы не простыя, але і не надзвычайныя. Вясной належыць узараць 869 гектараў, пасеяць 536 га яравых зерневых, 400 га рапсу, 333—кармавых культур.
Агульны вывад: калі лічыць кожную капейку—звязаць канцы з канцамі можна.


Аптымістычна выступіла намеснік кіраўніка па раслінаводстве Ганна Барэйша: непагадзь гаспадарку выпрабоўвала, але на некаторых участках ураджайнасць збожжавых дасягала 50 цэнтнераў з гектара.Таму дзяржзаказ выкананы, насенне назапашана, фуражу дастаткова, механізатары згуртаваліся і пасеялі азімыя. Справяцца і з праграмай вясны. Патрэбна толькі паклапаціцца пра набыццё тукаў, хаця яны дарагія. Нямала зроблена і па добраўпарадкаванні.


Галоўны заатэхнік Таццяна Галыня лічыць мінулы год даволі ўдалым для сваёй галіны, бо хаця не вельмі істотна, але прыбавілі ў пагалоўі, вытворчасці жывёлы і малака, вырошчванні цялушак. Больш намаганняў патрабуюць скарачэнне невытворчага выбыцця статка, сярэднясутачныя прывагі, таварнасць і рэалізацыя малака, племянная справа. Затое павысілася адказнасць аператараў машыннага даення і даглядчыкаў, створаны групы раздою, арганізавана рэгулярнае штомесячнае пакрыццё цялушак, дасягнуты станоўчыя вынікі па паляпшэнні саматыкі малака. Увогуле, даяркамі працаваць няпроста. Патрабаванні вялікія, таму боязна пачынаць. Але добрае папаўненне аператараў машыннага даення ёсць, пры патрэбе іх замяняюць загадчыкі ферм. Можна спадзявацца на гадавы надой у 4000 кілаграмаў. А чаму і не, такое імкненне агучана!


Собрание акционеров ОАО "Узмёнский край"Аператар з фермы "Даўгінава" Наталля Матуль дапоўніла, што ў іх калектыве працуюць толькі адказныя работнікі, справіцца з усімі патрабаваннямі няпроста, пакуль займаюць другое месца сярод МТФ гаспадаркі. Ім бы яшчэ больш сакавітых, малакагонных кармоў і наогул кармоў лепшай якасці.


Глыбокі аналіз вытворчых спраў зрабіў загадчык майстэрняў Ігар Гугала. Лічбы сведчаць, што выпрацоўка тэхнікі павялічваецца. Механізатары, вадзіцелі сталі больш добрасумленна адносіцца да справы. Павышаецца якасць тэхнічнага абслугоўвання і рамонту, хаця ўсё гэта патрабуе больш сродкаў. Наводзіцца парадак у майстэрнях і на навакольнай тэрыторыі. Плануецца набыць зернеўборачны камбайн, абаротныя плугі і іншую тэхніку.


Пра тое, што запатрабавалася для выхаду на рэнтабельную работу, гаварыла галоўны эканаміст Аляўціна Смулько. Калі старацца, больш сродкаў можна атрымліваць, напрыклад, ад вырошчвання рапсу. Да 70% трэба давесці рэалізацыю малака гатункам экстра.
Пра планы навядзення парадку на фермах, узвядзення плёначнікаў для цялят, эстакады ля майстэрняў і іншых аб'ектаў выказаўся майстар па будаўніцтве Аляксандр Сіўко.


Слова было прадастаўлена ветурачу, загадчыцы фермы, усе адзначалі зробленае, паляпшэнне сітуацыі і спадзяванні на лепшае. Аптымізму ў працаўнікоў ААТ "Узмёнскі край" прыбавілася, цяпер яны ўпэўнена гавораць, што сітуацыя няпростая, аднак рэнтабельна працаваць можна. І будуць!


Невыпадкова ім за старанне выказала ўдзячнасць старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава. Яна падкрэсліла, што галоўную ацэнку працы дае рубель, што такая ацэнка ва "Узмёнскім краі" станоўчая, наглядна бачна. І нацэліла калектыў на старанную працу, на працяг добраўпарадкавання вытворчых аб'ектаў і населеных пунктаў, сядзіб вяскоўцаў, на развіццё асабістых падсобных гаспадарак сяльчан.
Размову на гэтыя тэмы прадоўжыла старшыня Узмёнскага сельскага Савета Таццяна Смулько.


Сход акцыянераў прызнаў здавальняючай дзейнасць рэвізійнай камісіі, зацвердзіў справаздачу назіральнага савета, гадавы баланс па прыбытках і стратах, новую рэдакцыю калектыўнага дагавора. Удакладнены новы склад назіральнага савета і рэвізійнай камісіі. Вялікая група лепшых работнікаў адзначана ганаровымі граматамі і грашовымі прэміямі, аб'яўлена аб занясенні здымкаў перадавікоў на Дошку гонару. Пры гэтым асаблівыя заслугі кожнага, хто падыходзіў "за канверцікам", былі адзначаны пісьмова пад ламінатам і ў публічных рэпліках кіраўніка гаспадаркі.
Заключным акордам справаздачнага сходу стаў святочны канцэрт для яго ўдзельнікаў.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

← Предыдущая

Единый портал электронных услуг!

Назад к списку
Следующая →

Служба в цифрах

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]