08 Ноября 2012

В мешке не вывозят

gazeta
  • 472

У рэдакцыю патэлефанаваў пенсіянер з аграгарадка Туркова Іван Францавіч Пашкоўскі. Ён выказаў сваё меркаванне наконт аплаты за электраэнергію і лімітаў, бо якраз гэтая тэма шырока абмяркоўваецца ў грамадстве і ў прэсе:

— Некалькі год таму першым аграгарадком у нашым раёне стала вёска Туркова. Пачалі падводзіць камунікацыі, пазней устанаўліваць бойлеры, карацей кажучы, зажылі цывілізавана. Сёння разам з жонкай ужо на пенсіі, але маем таксама неабходныя прыборы ў доме: халадзільнік, маразільнік, воданагравальнік і іншае. За спажытую электраэнергію плацім спраўна. Разумею, калі ўзнімаецца кошт на паліва, і гэта аргументуецца тым, што ў нашай краіне яно каштуе танней, чым у суседзяў, бо некаторыя людзі хочуць на гэтым зарабіць і вывозяць за мяжу. Павышаецца аплата і за кілават разам з рознымі камунальнымі выплатамі, але гэта не абумоўлена экспартам, і тут зразумела: электраэнергію за мяжу ніхто ў мяшку не вывезе. Напрошваецца пытанне: ці не аднолькава гарыць лямпачка, калі па пакоі ходзяць два чалавекі або пяць? Навошта простым людзям ліміціраванне на электраэнергію, калі ад колькасці жыхароў тут практычна нічога не залежыць. Заступлюся і за індывідуальных прадпрымальнікаў, якія таксама за ўсё плацяць, спраўна ўносяць падаткі.

Іншая справа, калі хтосьці крадзе электраэнергію і “падпольна” стараецца зменшыць выплаты, а спажывае значна больш. Тады справу трэба расследаваць, і вінаваты хай будзе пакараны.

                                                                                                

Падрыхтавала

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 

← Предыдущая

16 ноября - крайний срок уплаты налогов

Назад к списку
Следующая →

Искусство страхования

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]