10 Марта 2017

Служба в цифрах

gazeta
  • 612

Служба в цифрахУ зоне абслугоўвання Міёрскай інспекцыі Дзяржтэхнагляду знаходзяцца найперш юрыдычныя асобы, асноўны від дзейнасці якіх — вытворчасць сельгаспрадукцыі. Такіх у раёне 18, яны выкарыстоўваюць 632 адзінкі самаходнай тэхнікі, у тым ліку 492 трактары, 140 розных машын з рухавікамі ўнутранага згарання, яшчэ 162 прычэпы.

 

Іншыя 24 прадпрыемствы і арганізацыі эксплуатуюць 178 трактараў і 68 прычэпаў. У 11 фермерскіх гаспадарках налічваецца14 трактараў і 11 прычэпаў.
229 жыхароў Міёршчыны маюць у прыватнай уласнасці 311 трактараў і 72 прычэпы.
Гэты машынна-трактарны парк за 2016 год папоўніўся на 51 адзінку, 21 набылі сельгаспрадпрыемствы і 30—прыватнікі. 16 перарэгістравана з лізінгу на ўласнікаў.


Летась выдадзена 96 пасведчанняў трактарыста-машыніста, сярод іх часовых для праходжання практыкі навучэнцамі 29 і 6 з выпадку замены згубленых. 174 даведкі накіраваны па запытах кампетэнтных органаў.
У прадпрыемствах і арганізацыях знаходзілася на гарантыі 67 адзінак новай тэхнікі і абсталявання, з іх рамантаваліся 23. Здарыліся 24 прастоі ў гарантыйны перыяд і 11—па адрамантаванай.


Па парушэннях правіл эксплуатацыі тэхнікі на разгляд наймальнікам выдадзена 55 прадпісанняў, па выніках тэхагляду, абслугоўвання і маніторынгу стану МТП складзена яшчэ 69, па тры паведамленні аб недахопах накіраваны для прыняцця мер у райвыканкам і пракуратуру.
Важная частка дзейнасці дзяржтэхнагляду— правядзенне дзяржаўнага тэхнічнага агляду з мэтай вызначэння стану механізмаў, іх адпаведнасці патрабаванням нарматыўных актаў, наяўнасці ў механізатараў пасведчанняў трактарыстаў-машыністаў патрэбных для эксплуатацыі катэгорый і медыцынскіх даведак, якія пацвярджаюць здольнасць працаваць на замацаванай тэхніцы. Пра аб'ём праведзенай летась работы сведчыць тое, што выдадзены дазвол на эксплуатацыю 956 адзінак тэхнікі, уладальнікамі 577 з'яўляюцца юрыдычныя асобы сельгаспрадпрыемстваў, 207—фізічныя асобы.


За неахайныя адносіны да эксплуатацыі тэхнікі накладзены 9 штрафаў на 231 рубель, 7 з іх вымушаны былі заплаціць кіраўнікі розных рангаў.
Па выніках года служба дзяржнагляду пералічыла ў бюджэт 143,81 мільёна недэнамінаваных рублёў, а на ўласныя патрэбы выкарыстала толькі 22,6 мільёна.

 

Уладзімір ЯСКЕВІЧ,
галоўны дзяржаўны

інжынер-інспектар

дзяржтэхнагляду па Міёрскім раёне.

← Предыдущая

Важная информация для плательщиков налога на профессиональный доход

Назад к списку
Следующая →

Сбор лесных даров

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]