12 Ноября 2010

Слова дэлегату 4-га Усебеларускага народнага сходу

gazeta
  • 348
На якасны ўзровень

Слова дэлегату 4-га Усебеларускага народнага сходуЧарговая сустрэча на старонках газеты з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Юр’евічам Скавародкам.
— Нядаўна парламенцкая дэлегацыя, у склад якой уваходзілі і Вы, вярнулася з В’етнама. Візіт такога ўзроўню—заканамерны працяг інтэнсіўнага дыялога, які вядуць краіны. Раскажыце, калі ласка, пра сустрэчы на в’етнамскай зямлі.

— Летась было заключана міжпарламенцкае пагадненне аб супрацоўніцтве. Беларускія дэлегаты правялі перамовы са старшынёй Нацыянальнага сходу В’етнама Нгуен Фу Чонгам. Дамовіліся пашыраць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, абмеркавалі рэалізацыю сумесных праектаў і магчымасці нарошчвання дамоўна-прававой базы.

Нагадаю, што нашы дзяржавы актыўна супрацоўнічаюць у рамках міжнародных арганізацый. Супадаюць іх падыходы ў барацьбе з глабальным змяненнем клімату, супрацьдзеянні тэрарызму, гандлю людзьмі, раззбраенні, гуманітарнай дзейнасці і інш. В’етнамская эканоміка бурна развіваецца, яна пераведзена на рынкавыя стасункі. У сельскай гаспадарцы прыватная ўласнасць. В’етнам з’яўляецца традыцыйным гандлёвым партнёрам Беларусі ў Паўднёва-Усходняй Азіі. За апошнія тры гады тавараабарот вырас амаль утрая.

— Што пастаўляе Беларусь у В’етнам?
— Калійныя ўгнаенні і тэхніку “БелАЗ”, вялікія перспектывы харчовых паставак. Купляем пераважна рыбу, морапрадукты, рыс, арэхі, фрукты. Магчымасці для нарошчвання ўзаемных паставак вялікія. Патрэбна расшыраць прамысловую кааперацыю.

— Мяркую, што візіт нашых парламентарыяў не абмежаваўся кабінетнымі перамовамі.

— Мы наведалі аўтазавод “Куулунг-мотор”, што выпускае грузавую тэхніку. Не выключана, што гэта стане пачаткам плённага супрацоўніцтва в’етнамскай кампаніі з Мінскім маторным заводам. Можам сумесна супрацоўнічаць з в’етнамскімі партнёрамі па здабычы нафты ў Венесуэле. Не выключаю рэалізацыю праекта па будаўніцтву метро ў Ханоі—сталіцы В’етнама.

— У штогадовым пасланні прэзідэнта краіны да беларускага народа і Нацыянальнага сходу пастаўлена важная задача: дынамічны прарыў у развіцці краіны—шлях да новай якасці жыцця. Беларусь павінна выйсці з крызісу больш сучаснай і гатовай да жорсткай канкурэнцыі ва ўмовах паслякрызіснага свету. Што ў гэтым накірунку зроблена парламентарыямі?

— Пасланне было агучана 20 красавіка на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Дэпутатамі многае зроблена. Разгледжана больш ста пытанняў па ўсіх аспектах нашай дзейнасці. Мы ўдзялялі ўвагу якасці заканадаўства і яго эфектыўнасці. Дамінавала эканамічная праблематыка, уключаючы заканадаўчае забеспячэнне развіцця дзелавой ініцыятывы, інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці. Пазітыўную ролю адыграе Закон “Аб падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва”. Дзяржава імкнецца спрыяць развіццю прадпрымальніцкай ініцыятывы грамадзян, у тым ліку за кошт расшырэння доступу да крэдытных рэсурсаў, больш актыўнага прыцягнення да ўдзелу ў дзяржаўных закупках, а таксама спрашчэння бухгалтарскай і статыстычнай справаздачнасці. Унесены змяненні ў заканадаўства, накіраванае на расшырэнне прыватызацыйнага поля. Прынялі комплекс мер па ўдасканаленню прававых адносін у галіне выкарыстання і аховы зямель.
На павышэнне якасці жыцця накіраваны прававыя рашэнні па ўзмацненні дзяржаўнай падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей, а таксама прыняцце прынцыпова новага праекта Закона “Аб аказанні псіхалагічнай дапамогі”.

— А міжнародная дзейнасць?
— Дэпутаты актыўна фарміравалі міжнародную дамоўную базу. Прынята больш 30 праектаў законаў аб ратыфікацыі пагадненняў, большая іх частка накіравана на паглыбленне супрацоўніцтва з краінамі садружнасці.
Развівалі міжпарламенцкія сувязі. Як у двухбаковым, так і ў шматбаковых фарматах дэпутаты прынялі ўдзел больш чым у 70 мерапрыемствах міжнароднага характару.

— Дэпутаты загадзя прынялі бюджэт на наступны год. Ахарактарызуйце яго.
— Сапраўды, у гэтым накірунку мы паспяшаліся з тым разлікам, каб суб’екты гаспадарання маглі скласці свае праграмы-прагнозы развіцця, арыентуючыся на лічбы бюджэту. Па-ранейшаму яго асноўны накірунак—сацыяльная сфера.

— Вас, Уладзімір Юр’евіч, абралі дэлегатам чацвёртага Усебеларускага народнага сходу. Чаго чакаеце ад гэтага форуму?

— Сёлетні год завяршае пяцігодку. Трэба вызначыцца на перспектыву. Якраз Усебеларускі сход дае такую магчымасць. Перакананы, будуць канкрэтызаваны задачы, пастаўленыя прэзідэнтам у вясновым пасланні. Ужо тады было вызначана пяць стратэгій, здольных забяспечыць якасны прарыў у эканоміцы Беларусі. Перш за ўсё, тэхналагічная. Неабходны структурныя пераўтварэнні эканомікі, пры якіх перавагу атрымаюць галіны, што вырабляюць прадукцыю з высокай дабаўленай вартасцю, стварэнне высокатэхналагічных вытворчасцей, здольных прапанаваць свету прынцыпова новыя віды тавараў і паслуг, фарміраванне рыначных стымулаў для павышэння інавацыйнай актыўнасці ўсіх суб’ектаў гаспадарання. Будуць зроблены крокі па далейшай лібералізацыі эканомікі.
Беларусь—транзітная краіна. Неабходна пашыраць транспартныя, камунікацыйныя і фінансавыя калідоры.

Энергетычная стратэгія павінна быць узмоцнена за кошт больш актыўнага выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі, будаўніцтва новых сучасных энергетычных магутнасцей. Больш таго, у будучай пяцігодцы энергетычная стратэгія стане асноўным напрамкам дзейнасці ўсіх органаў улады.
Неабходна рэалізаваць стратэгію ўсеабдымнай інфарматызацыі, якая арыентавана на прадастаўленне шырокага спектра электронных паслуг для грамадзян і бізнесу. А яшчэ фарміраваць агульную культуру якасці ў краіне, выхоўваць у людзей устойлівае жаданне лепш жыць, працаваць, вучыцца. Гэта значыць, прывесці ў дзеянне не толькі эканамічныя рычагі, але і сацыяльныя, культурныя, духоўныя фактары. Мы павінны ашчадліва гаспадарыць, актыўна пастаўляць прадукцыю на экспарт, павышаць энергаэфектыўнасць і энергазберажэнне, эфектыўна кіраваць дзяржаўнай маёмасцю. Усё мной сказанае ў многім вызначае прыярытэты дзейнасці дэпутатаў у выбарчых акругах. Пры гэтым асноўным крытэрыем эфектыўнасці нашай работы па ўсіх накірунках павінна быць павышэнне якасці жыцця грамадзян Беларусі. Дэпутаты, думаю, прымуць новы кодэкс аб адукацыі, жыллёвы, прынцыпова новы Закон “Аб аграпрамысловай вытворчасці” і інш.

— З якімі праблемамі звяртаюцца да Вас выбаршчыкі?
— За студзень-кастрычнік сёлета прыняў асабіста або адказаў на тэлефонныя званкі 200 грамадзянам, з якіх 82 выбаршчыкі Міёршчыны. Разгледжана 268 зваротаў. Людзей хвалююць многія праблемы, асноўныя з іх водазабеспячэнне, якасць дарог і вуліц, будаўніцтва станцый абезжалезвання, газаправода ў Дзісне. Стараюся спрыяць імкненням людзей.

Гутарыў Людвіг КАСАТЫ.

← Предыдущая

Вниманию налоговых агентов!

Назад к списку
Следующая →

З залы суда: засцерагчы ад … грошай

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]