16 Июня 2026

Кто в базе не занятых в экономике, рассказали в Миорском РОВД

gazeta
  • 3087

 

У Беларусі некалькі гадоў вядзецца база людзей, не занятых у эканоміцы. Супрацоўнікі міліцыі рэгулярна наведваюць іх па месцы жыхарства з мэтай прафілактыкі. Хто ў Беларусі адносіцца да гэтай катэгорыі і што трэба ведаць тым, хто працуе за мяжой, патлумачыў участковы інспектар міліцыі РАУС Міхаіл Чарауха:

– У базу могуць занесці людзей ад 18-гадовага ўзросту, якія не адносяцца ні да адной з катэгорый занятых у эканоміцы. Трапляюць туды не толькі грамадзяне Беларусі, але і іншаземцы, асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі краіны ці маюць від на жыхарства.

Занятымі ў эканоміцы лічацца:

  • тыя, хто працуе па працоўным, грамадзянска-прававым дагаворы ці кантракце;
  • тыя, хто працуе за мяжой і саста- іць на ўліку ў ФСАН у якасці плацельшчыка абавязковых страхавых узносаў ці заняты па працоўным дагаворы або па кантракце ў краінах ЕАЭС;
  • індывідуальныя прадпрымальнікі і фізічныя асобы, якія ўплачваюць адзіны падатак;
  • уласнікі маёмасці камерцыйных арганізацый, за выключэннем акцыянерных таварыстваў;
  • уладальнікі аграсядзіб, рамеснікі, калі плацяць збор ці ПДВ;
  • сезонныя работнікі, якія працавалі на працягу поўнага сезона;
  • удзельнікі творчых саюзаў, а таксама спартсмены, уключаныя ў нацыянальныя і зборныя каманды, навучэнцы спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў і дзіцяча-юнацкіх школ;
  • святары, ваеннаслужачыя і іх мужы ці жонкі, інваліды, а таксама муж ці жонка маладога спецыяліста па размеркаванні, калі ў той мясцовасці няма работы для яго (яе);
  • беспрацоўныя, што праходзяць навучанне па накіраванні сектара занятасці;
  • недзеяздольныя асобы, якія знаходзяцца на прымусовым лячэнні, адбываюць пакаранне ў выглядзе арышту, абмежавання ці пазбаўлення волі.

Пры гэтым ёсць катэгорыі грама- дзян, якія не працуюць, але ў базу не занятых у эканоміцы іх не ўключаюць. Напрыклад, тыя, хто здае ў арэнду кватэру, нежылыя памяшканні, уплачвае падаходны падатак, а таксама маці, якія выхоўваюць дзяцей да сямі гадоў або траіх і больш непаўналетніх дзяцей.

Не будуць лічыцца непрацоўнымі студэнты дзённай формы да канца года, у якім скончаць вучобу, і грамадзяне, што праходзяць навучанне за мяжой па накіраванні рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання.

Калі беларусы, іншаземцы і асобы без грамадзянства прыехалі ў краіну для пастаяннага пражывання, то ў іх ёсць шэсць месяцаў з дня рэгістрацыі, каб стаць занятым у эканоміцы.

← Предыдущая

О порядке сдачи жилья на сутки физическими лицами

Назад к списку
Следующая →

Развіваць прамысловасць

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]