Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
АПК: В Витебской области продолжается акция по оказанию помощи сельхозпредприятиям
АПК: Профсоюз АПК Миорщины отметил заслуги поваров, работающих на полях
Происшествия: В период с 3 по 9 августа на территории Витебской области зарегистрировано 27 киберпреступлений
Актуально: С 1 августа на должность директора Миорской ЦБС назначена Анастасия Драбо
Сусветны дзень абароны правоў спажыўцоў штогод адзначаецца 15 сакавіка з 1983-га. Упершыню ахарактарызаваў само паняцце «спажывец» прэзідэнт Джон Кэнэдзі ў Кангрэсе ЗША 15 сакавіка 1961 года. Агучыў чатыры яго асноўныя правы – на інфармацыю, на выбар, на бяспеку і права быць пачутым. Пазней да іх дадаліся яшчэ чатыры: на спажывецкую адукацыю, на задавальненне базавых патрэб, на здаровае навакольнае асяроддзе і на кампенсацыю шкоды. Рэкамендацыямі, як абараніць свае правы ў гэтай сферы, падзялілася галоўны спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама Наталля Аніська.
– Спажывец мае права на: асвету ў галіне абароны правоў спажыўцоў; інфармацыю пра тавары, работы, паслугі, а таксама аб іх вытворцах, прадаўцах, пастаўшчыках, выканаўцах; свабодны выбар тавараў, работ, паслуг; іх належную якасць, у тым ліку бяспеку, належную камплектнасць і колькасць; кампенсацыю ў поўным аб’ёме страт, шкоды, прычыненых у выніку недахопаў тавару, работы, паслугі, у тым ліку на кампенсацыю маральнай шкоды; дзяржаўную абарону сваіх правоў, у тым ліку на зварот у суд ці іншыя ўпаўнаважаныя дзяржаўныя органы; грамадскую абарону сваіх правоў; стварэнне грамадскіх аб’яднанняў спажыўцоў, – Наталля Віктараўна цытуе артыкул 5 Закона ад 9.01.2002 № 90-З «Пра абарону правоў спажыўцоў».
– Гэтая тэма заклікана звярнуць увагу на неабходнасць фарміравання прасторы ўзаемных павагі і даверу паміж спажыўцамі і прадаўцамі. Даследаванні, якія праводзіць наш аддзел, паказваюць, што інтэрнэт-магазіны становяцца неад’емнай часткай спажывецкай культуры ў Беларусі. Гэта зручны спосаб правядзення пакупак. Ключавая праблема, што негатыўна ўплывае на спажывецкі попыт і падрывае эканамічнае развіццё, – нядобрасумленныя дзеянні прадаўцоў, махлярскія схемы і падман кліентаў. Дапамогуць пазбегнуць непрыемных сітуацый і зробяць анлайн-шопінг бяспечным і камфортным веданне заканадаўчай базы і актыўная абарона сваіх правоў. Прычым правы спажыўцоў у інтэрнэт-гандлі не адрозніваюцца ад правоў, якія абараняюць пакупнікоў звычайных магазінаў.
– Па-першае, чытаць «дробны шрыфт». Перад афармленнем заказу ўважліва вывучыць умовы дагавору, правілы вяртання, тэрміны дастаўкі і спосабы сувязі з прадаўцом. Па-другое, захоўваць доказы: рабіць скрыншоты старонак заказу, перапіскі з прадаўцом, электронных чэкаў. Гэта вашы аргументы ў выпадку спрэчкі. Па-трэцяе, быць пільнымі. Нізкая цана, адсутнасць кантактных дадзеных прадаўца, кароткі тэрмін работы сайта – нагода задумацца. Па-чацвёртае, выкарыстоўваць бяспечныя спосабы аплаты. Аддаваць перавагу лепш абароненым плацёжным сістэмам, а не пераводзіць грошы на карту фіз- асобы. І апошняе: правяраць пасылку пры атрыманні ў пункце выдачы ці ў прысутнасці кур’ера. Адразу фіксаваць выяўленыя дэфекты. Напрыклад, пры дастаўцы бытавой або лічбавай тэхнікі неабходна ўпэўніцца ў яе спраўнасці, адсутнасці драпін і ўвагнутасцей. Потым складана будзе даказаць, што яны ўзніклі не падчас эксплуатацыі.
Афармляючы растэрміноўку, упэўніцеся, што не заключаецца лізінгавы дагавор. У такім выпадку рызыкуеце пераплаціць немалую суму. Пры пратэрміноўцы плацяжу можна згубіць і тавар, і грошы, бо рэч да канчатковых разлікаў належыць магазіну.
– Купіўшы няякасны тавар, кліент мае права заявіць адно з патрабаванняў, прадугледжаных п. 1 і 3 арт. 20 Закона. У тым ліку яго замена, суразмернае змяншэнне цаны, бясплатная ліквідацыя недахопаў ці кампенсацыя выдаткаў па іх выпраўленні. Дадаткова можна патрабаваць кампенсацыі маральнай шкоды, пакрыцця выдаткаў, кошту экспертызы і розніцы ў цане тавару.
Важна памятаць, што маркетплэйс – гэта пляцоўка, дзе зарэгістраваны магазіны і індывідуальныя прадпрымальнікі. Накіроўваць прэтэнзіі неабходна непасрэдна ім. Яшчэ на пачатковым этапе варта вывучыць, хто прадае рэч, чэк і гарантыйны талон, прачытаць водгукі, даведацца, як доўга прадавец на рынку. Як правіла, маркетплэйсы, каб захаваць рэпутацыю і давер пакупнікоў, у спрэчных момантах дапамагаюць у яго пошуку.
Звяртайце ўвагу, у якой краіне зарэгістраваны магазін. На Беларусь укажуць даменнае імя BY або «бел». Калі купілі тавар на расійскай пляцоўцы, то абараняць вашы правы давядзецца праз Расспажыўнагляд.
Многія пакупкі можна вярнуць на працягу 14 дзён пры ўмове, што яны не выкарыстоўваліся, захавалі спажывецкія якасці і ёсць доказы іх набыцця ў канкрэтнага прадаўца. Калі няма чэка – спатрэбяцца запісы з відэакамеры, выпіска з рахунка пры аплаце карткай.
– У рамках сваёй кампетэнцыі – дзяржаўныя органы. Каардынуе гэтую дзейнасць Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, кантактныя нумары ўпаўнаважаных ва ўсіх рэгіёнах размешчаны на яго сайце mart.gov.by. Бясплатна дапамогуць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, інстытуты грамадскай аховы, суды.
Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.