13 Августа 2020

Об электронной регистрации рассказала специалист группы по гражданству и миграции Ольга Гиржда из Миор

gazeta
  • 742

 Рэгістрацыя іншаземцаў у электроннай форме ажыццяўляецца на адзіным партале электронных паслуг – portal.gov.by.

– Гэта адміністрацыйная працэдура даступная іншаземцам, якія ўехалі ў Беларусь у пунктах пропуску праз Дзяржаўную граніцу. Хто прыбыў праз граніцу з Расійскай Федэрацыяй, для рэгістрацыі павінен асабіста звярнуцца ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў па месцы знаходжання, – удакладняе спецыяліст групы па грамадзянстве і міграцыі Міёрскага РАУС Вольга Гіржда. – Рэспублікай Беларусь падпісаны пагадненні з Украінай, Літвой, Латвіяй, Эстоніяй, Казахстанам, Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі і Расіяй, грамадзяне якіх могуць знаходзіцца ў Беларусі да 30 або 90 дзён без рэгістрацыі. Калі іншаземец плануе падоўжыць тэрмін, неабходна атрымаць дазвол на часовае або пастаяннае пражыванне ў залежнасці ад мэты ўезду. Тэрмін рэгістрацыі рэгламентуецца міжнароднымі дагаворамі, заключанымі з рознымі краінамі.

Як прайсці рэгістрацыю ў электроннай форме?

– Для гэтага спатрэбяцца камп’ютар, мабільны тэлефон ці планшэт з выхадам у Інтэрнэт. Праз любы браўзер трэба зайсці на сайт адзінага партала электронных паслуг portal.gov.by, выбраць мову для работы, стварыць асабісты кабінет, выкарыстоўваючы адрас электроннай пошты. У асабістым кабінеце ва ўкладцы «Даступныя паслугі» выбраць катэгорыю «Грамадзянства і міграцыя», заказаць паслугу, запоўніць заяву. Код паслугі рэгістрацыі іншаземцаў – 200.12.14.1. У заяве трэба ўказаць прозвішча і імя лацініцай або кірыліцай, згодна з пашпартам (дастаткова аднаго варыянта), звесткі пра пашпарт, страхоўку, дату ўезду ў краіну, адрас часовага знаходжання, – знаёміць з алгарытмам дзеянняў Вольга Міхайлаўна. – Ёсць графа з візай, аднак калі, да прыкладу, іншаземец прыязджае ў Беларусь па «бязвізу», запаўняць яе не трэба. Неабходна таксама звяртаць увагу на карэктнае запаўненне палёў.

Пасля праверкі дадзеных – націснуць кнопку «Адправіць заяву». Праз некалькі секунд прыйдзе паведамленне аб паспяховай рэгістрацыі або сістэма парэкамендуе звярнуцца ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі, калі звесткі не супадаюць. Пры асабістым звароце рэгістрацыя ажыццяўляецца ў раней устаноўленым парадку.


Звяртацца асабіста ў падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі па месцы знаходжання давядзецца ў двух выпадках:
калі іншаземец жадае прадоўжыць аформленую праз Інтэрнэт рэгістрацыю па тым жа адрасе;
калі прыбыў у Беларусь праз граніцу з Расіяй.


Пацверджанне аб электроннай рэгістрацыі мець пры сабе неабавязкова. Дастаткова паведаміць пра гэта, напрыклад, супрацоўніку органа пагранічнай службы пры выездзе з краіны. Калі ёсць тэхнічная магчымасць, можна захаваць скрыншот адказу аб паспяховай рэгістрацыі або зрабіць раздрукоўку. Гэта паскорыць працэдуру праверкі.

Па праблемных пытаннях рэалізацыі электроннай рэгістрацыі трэба звяртацца ў службу тэхнічнай падтрымкі Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг па тэлефоне 311 30 00 (дадатковы – 713) і ў Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі МУС на нумары 218 55 08, 218 52 51.

Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.

← Предыдущая

Первые в Беларуси. В ПВТ зарегистрированы резиденты в статусе криптобанков

Назад к списку
Следующая →

Кто на земле не боится работы, приходите на проект учиться

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]