Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Экономика: В Беларуси на 1 сентября открыто 156,3 тыс. депозитных счетов по программе "Семейный капитал"
Экономика: В чем опасность скрытой заработной платы
Общество: Суммы арендной платы выставлены в ЕРИП
Профилактика: С 12 сентября ГАИ проводит профилактическое мероприятие, направленное на предупреждение ДТП с участием несовершеннолетних
Официально: Выездной прием граждан в аг. Николаево проведет Валерий Драбо
Міёрскім філіяле АУП "Віцебскаблпаліва" фарміраванне цаны па дастаўцы паліва, пагрузцы яго са склада, пілаванні дроў робіцца па фактычных выдатках на паслугі, што склаліся ў сярэднім за месяц, з рэнтабельнасцю 15 працэнтаў пры рэалізацыі насельніцтву і 30 працэнтаў — гаспадарча-разліковым прадпрыемствам.
У фактычныя выдаткі ўключаюцца зарплата рабочых, налічэнні на гэтую зарплату, амартызацыя, кошт запчастак, агульнагаспадарчыя расходы. Усе фактычныя выдаткі дзеляцца на сярэдні аб'ём прабегу, пагрузкі паліва, пілавання дроў у сярэднім за месяц і атрымліваецца расцэнка за кіламетр прабегу, пагрузку тоны паліва, распілоўку кубаметра дроў.
Кошт дастаўкі паліва аўтамабілем за кіламетр складае 1,79 рубля плюс ПДВ 0,36 рубля, усяго атрымліваецца 2, 15. Для трактара разлікі наступныя: да кошту дастаўкі на адлегласць у кіламетр 2,13 рубля дадаём 0,43 рубля ПДВ, атрымліваем 2,56.
Кошт пагрузкі тоны паліва трактарам складае 2,13 рубля плюс 43 капейкі ПДВ, маем 2,56 рубля.
Кошт пілавання кубаметра дроў 7,24 рубля, пры гэтым ПДВ складае 1,45 рубля, вынік — 8,69.
Прэйскуранты на паслугі паліўзбыту пераглядаюцца не часцей за раз за год. У выніку фактычная рэнтабельнасць паслуг для нас атрымліваецца не 15 працэнтаў, як у планавай калькуляцыі, а 10-12.
Насельніцтва заўсёды параўноўвае кошт дастаўкі і цану торфабрыкету і дроў. Ведайце, што паслугі па дастаўцы, пагрузцы, пілаванні дроў не пакрываюцца для заказчыкаў бюджэтам і, адпаведна, грамадзяне іх аплачваюць поўнасцю, як ільготнікі, так і астатнія. А вось розніцу ў адпускной і рэалізацыйнай цане торфабрыкету і дроў для насельніцтва бюджэт бярэ на сябе.Так, кошт тоны торфабрыкету па свабоднай цане складае 112,94 рубля, а насельніцтва траціць 24,10 рубля, ільготнікі — нават 12,05. Пакрыццё з бюджэту за тону не льготнай катэгорыі складае 88,84 рубля, а льготнай — 100,89.
Кубаметр дроў каштуе 31,35 рубля, насельніцтва плаціць за такую колькасць 8,60 рубля, а льготнікі — толькі 4,30. Пакрыццё з бюджэту за кубаметр не льготнай катэгорыі складае 22,93 рубля, ільготнай — 27,23 рубля.
Калі б насельніцтва плаціла за паліва поўную цану, то кошт паслуг у агульнай суме быў бы малапрыкметным.
Т. АШУРКА, вядучы эканаміст.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.