30 Сентября 2026

Мастер Елена Батарчук готовит сувениры к "Дожинкам"

gazeta
  • 10085


Арыгінальныя сувеніры ручной работы рыхтуе для працаўнікоў сяла, якіх ушануюць на «Дажынках», майстар па кераміцы Алена Батарчук.

Сувеніры ў падарунак – гліняныя збаны і талеркі з аўтарскім дэкорам.

– Эскізы для ўпрыгожвання вырабаў распрацоўвала сама. Улічыла мясцовую і сімволіку свята. Так, на частцы збаноў адлюстраваны ручнік, каласы, журавінка. Другая частка змяшчае журавінку і герб Міёр, – расказвае майстар.

Да справы Алена Батарчук прыступіла ў снежні мінулага года. Творчы працэс – ад падрыхтоўкі гліны да фінальнага абпалу – працяглы па часе. Самы доўгі з яго этапаў – сушка вырабу, на што патрэбны мінімум тыдзень.

Большая частка сувеніраў гатова.

– Аб’ём работы вялікі, але адчування руціны няма, – заўважае майстар. – Захапляе працэс. Натхняе, што гэта камусьці патрэбна.

Таксама Алена Батарчук да абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі» намерана падрыхтаваць творчую выставу.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота аўтара.

Назад к списку
Следующая →

Министр сельского хозяйства и продовольствия Юрий Горлов оценил ход уборочной на Миорщине

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]