Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
У Язненскай СШ завяршыўся месячнік ваенна-патрыятычнай работы. Ён уключаў шэраг мерапрыемстваў, першым з якіх стала ўрачыстая лінейка з удзелам воіна-інтэрнацыяналіста М. Лушчыка.
На працягу месяца вучні і педагогі прымалі ўдзел у патрыятычнай акцыі «Памятаем, смуткуем, ганарымся» па ўборцы снегу ля абеліскаў, месц пахаванняў ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і воінаў-афганцаў.
Праведзены сустрэча з ваенным камісарам раёна Сяргеем Пляшковым, збор піянерскай дружыны «Захоўваем гісторыю, захоўваем памяць», прысвечаны Дню памяці герояў-антыфашыстаў, «Сустрэча на ўсе 100!» з дырэктарам Язненскай ПМК, воінам-афганцам Пятром Баслаком, урокі мужнасці.
У школьнай бібліятэцы, музейным пакоі, фае ладзіліся тэматычныя выставы «Вечны агонь нашай памяці», «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны», «Сыны». Вучні паўдзельнічалі ў экскурсіях «Дарогамі Перамогі» ў Міёрах, Цэнтры бяспекі г. Наваполацка.
Правядзенне Тыдня беларускай мовы і літаратуры «Гучы, наша роднае слова!» садзейнічала абуджэнню цікавасці вучняў да беларускай мовы, літаратуры і культуры беларускага народа.
Дзеці прынялі ўдзел у конкурсах «Школа бяспекі», «Прывітанне салдату», «Нам мір завяшчана берагчы», «Я – патрыёт сваёй краіны» ў рамках культурна-адукацыйнай патрыятычнай акцыі «Поезд Памяці» і інш. Юлія Альхімовіч, Дзмітрый Семяняка, Антон Шчарбіцкі атрымалі граматы і дыпломы.
Да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь старшакласнікі стварылі і размясцілі ў бацькоўскіх чатах віртуальную паштоўку.
Хочацца спадзявацца, што мерапрыемствы, якія праводзяцца ва ўстанове адукацыі, будуць садзейнічаць фарміраванню ў моладзі актыўнай грамадзянскай пазіцыі, нацыянальнай самасвядомасці, пачуцця гонару за сваю краіну.
Наталія КОРСАК,
кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.