Святочны канцэрт «Беларусь памятае» прайшоў у Міёрах

gazeta
  • 841

 «Цёмная ноч», «Кацюша», «Дарожка франтавая»… Гэтыя і іншыя песні гучалі 9 мая на святочным канцэрце на плошчы побач з цэнтрам культуры і народнай творчасці. Паслухаць іх сабралася нямала гледачоў.

Канцэртная праграма «Беларусь памятае» ўключала 17 музычных нумароў.

17 гісторый, расказаных артыстамі ў песнях. Пра дзяўчыну Кацюшу на высокім беразе ракі, што беражэ ў сэрцы любоў да салдата, які абараняе родную зямлю. Пра агеньчык на акне каханай, які ў баі сагравае воіна і надае мужнасці. Пра адну на дваіх скарынку хлеба ў блакадным Ленінградзе. Пра вясну 45-га года, якую памятаюць Вена, Альпы і Дунай. Пра салдата, што плача ля вечнага агню. Пра подзвіг народа, якому жыць у вяках.

Некаторыя з гэтых песенных гісторый гледачы чулі не раз, іншыя – упершыню. Кожная адгукалася па-свойму. То шчымлівым болем, то светлай надзеяй, то ціхай радасцю.

 У ТЭМУ

Святочныя мерапрыемствы ў гонар Вялікай Перамогі прайшлі ў розных куточках раёна. Так, у Новы Пагост завіталі з канцэртам артысты міёрскага аўтаклуба. Песні пра мір і вайну спявалі Аляксандра Мацвеева, Дзіяна Лемеза, Ягор Абалевіч, Ганна Мацукова, Святлана Бакевіч і іншыя артысты. Гледачы падтрымлівалі выступоўцаў удзячнымі апладысментамі.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

← Предыдущая

Митинг, посвященный 91-й годовщине со дня рождения Егора Томко, собрал жителей Миор

Назад к списку
Следующая →

У Міёрах адбыліся сустрэчы з малалетнімі вязнямі вайны

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]