Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Общество: Лучшие санитарные дружины Миорщины
Общество: В Беларуси за январь - май 2026 года ликвидировано 14 интернет-наркошопов
Социальный вектор: Физические лица вправе сдавать жилые помещения посуточно двумя способами
Профилактика: С 1 июня по 15 сентября на Миорщине проходит специальная программа "Мак"

Выстава «Нам жыць і памятаць», прымеркаваная да Дня Перамогі, дзейнічае ў Цвецінскай бібліятэцы. Да ўвагі наведвальнікаў – фотаздымкі, пісьмы з фронту, тэматычная літаратура.
– Выстава арганізавана ў рамках праекта «Гартаючы гісторыі старонкі», – заўважае бібліятэкар Таццяна Базылева. – Рэалізацыя праекта распачалася сёлета і прадоўжыцца ў наступныя гады. У бібліятэцы захоўваюцца арыгінальныя франтавыя пісьмы ўраджэнца Кранштадта, маёра Ігара Пацёміна, які загінуў у нашай мясцовасці падчас вызвалення раёна і пахаваны на могілках у Копцева; даследчыя работы вучняў былой Цвецінскай сярэдняй школы і іншыя матэрыялы краязнаўчай тэматыкі. Ім знойдзецца прымяненне ў далейшай рабоце.
Менавіта Ігару Пацёміну прысвечаны асобны блок выставы. Змешчаны пісьмы, фотаздымкі, успаміны яго стрыечнага брата. Другі блок – дакументальная літаратура. У тым ліку выданне «Шталаг № 354», дзе сабрана інфармацыя пра масавую гібель савецкіх ваеннапалонных у шталагу на тэрыторыі ваеннага гарадка Баравуха-1.
– Спадзяюся, выстава зацікавіць як дарослых чытачоў, так і дзяцей, – гаворыць бібліятэкар. – Матэрыяльную дапамогу ў падрыхтоўцы экспазіцыі аказаў старшыня Завуццеўскага сельвыканкама Святаслаў Паніч, ідэйным натхняльнікам стала старэйшына вёскі Цвеціна Ія Яленская. Вялікі дзякуй за дапамогу і падтрымку!
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.