19 Апреля 2026

Тростенец и Озаричи: символы ужаса на белорусской земле

gazeta
  • 11919


На тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны дзейнічала больш за 500 лагераў смерці і месцаў масавага знішчэння людзей, дзе было замучана каля трох мільёнаў чалавек. Найбольш вядомыя з іх – Трасцянец і Азарычы.

Адна назва – тры месцы

Трасцянец – найбуйнейшы ў Беларусі і чацвёрты ў Еўропе пасля Асвенцыма, Майданэка і Трэблінкі лагер смерці. Адны крыніцы сцвярджаюць, што тут было знішчана звыш 200 тысяч чалавек, іншыя прыводзяць лічбу больш чым 546 тысяч.

Назва «Трасцянец» аб'ядноўвае некалькі тэрыторый: урочышча Благаўшчына – месца масавых расстрэлаў, сам лагер – побач з вёскай Малы Трасцянец за дзесяць кіламетраў ад Мінска па Магілёўскім шасэ, урочышча Шашкоўка – месца масавага спальвання людзей.

Урочышча Благаўшчына месцам знішчэння людзей акупанты выбралі восенню 1941 года. Расстрэльвалі ля загадзя прыгатаваных доўгіх ірвоў, трупы закапвалі і ўтрамбоўвалі гусенічным трактарам.

Лагер у ваколіцах вёскі Малы Трасцянец створаны ў пачатку 1942 года як працоўны. Тут наладзілі вытворчасць прадуктаў харчавання. Працавалі таксама млын, лесапілка, слясарня, шавецкая, кравецкая і іншыя майстэрні для задавальнення патрэб акупантаў. Вязняў спачатку размяшчалі ў хлеве на мокрай саломе або ў склепах. Пазней пабудавалі баракі. Кармілі адходамі з кухні. Натуральнай рэччу сталі самавольства вартаўнікоў і расстрэлы зняволеных.

З восені 1943-га штодня працавала печ для спальвання трупаў расстраляных людзей ва ўрочышчы Шашкоўка за паўкіламетра ад вёскі Малы Трасцянец. Вядомы факты, калі спальвалі жывых.

У Трасцянцы загінулі савецкія ваеннапалонныя, яўрэі Беларусі і заходнееўрапейскіх дзяржаў, падпольшчыкі і партызаны, мірныя жыхары Мінска.


Вязні ў якасці «тыфозных мін»

Нацысцкія лагеры смерці Азарычы ў Гомельскай вобласці – тры асобныя лагеры, размешчаныя побач. Розныя па памерах і аднолькавыя па праяўленнях жорсткасці. Створаныя ў лютым-сакавіку 1944 года, яны праіснавалі дзесяць дзён і забралі жыцці каля 20 тысяч чалавек.

Нічым не абуладкаваная тэрыторыя акружана калючым дротам па перыметры. Вышкі з вартавымі. Тэмпература паветра ад нуля да мінус 15 градусаў. Вязні на прамезлай зямлі, распальваць вогнішча забаронена, хаваць трупы таксама. Зрэдку зняволеным кідалі хлеб з пілавіннем і непрыдатную для ежы бульбу.

У лагерах утрымлівалі каля сарака тысяч чалавек. З іх 60 % – дзеці да 13 гадоў.

Тут упершыню ў свеце фашысты масава прымянілі бактэрыялагічную зброю. У якасці «тыфозных мін» выкарысталі заражаных старых, жанчын, дзяцей.

Азарычы павінны былі стаць самым буйным ачагом распаўсюджвання тыфу ў рэгіёне. У лагеры сагналі як хворых, так і здаровых людзей, пасля чаго іх за- блакіравалі і замініравалі ўсе падыходы.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фотаматэрыял з адкрытых крыніц.
Назад к списку
Следующая →

Радуницу: помним имена, лица, дела

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]