26 Апреля 2024

О том, как попал на ликвидацию последствий аварии на Чернобыльской АЭС, рассказал миорчанин Виктор Хомяков

gazeta
  • 685

Сухим и теплым выдался на Мстиславщине сентябрь 1986 года. Провел его в деревне Куликовка Мстиславльского района Могилевской области миорчанин Виктор Хомяков. Вместе с коллегами из райсельхозхимии его направили на три недели на загрязненную территорию для ликвидации последствий аварии на Чернобыльской АЭС.

Сухім і цёплым выдаўся на Мсціслаўшчыне верасень 1986 года. Правёў яго ў вёсцы Кулікоўка Мсціслаўльскага раёна Магілёўскай вобласці міярчанін Віктар Хамякоў. Разам з калегамі з райсельгасхіміі яго накіравалі на тры тыдні на забруджаную тэрыторыю для ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

– Ехалі, як у звычайную камандзіроўку, – гаворыць суразмоўнік. – Пра радыяцыю тады мала што ведалі. Мірны атам. Пасля чытаў, што цэзій і стронцый назапашваюцца ў арганізме чалавека, у прыродзе разбураюцца праз сотні гадоў.

На Мсціслаўшчыну Віктар Хамякоў скіраваўся разам з вадзіцелямі-калегамі Анатолем Празароўскім і Эдуардам Астукевічам.

Пасяліліся ў доме ад мясцовай гаспадаркі. Гэта быў свайго роду інтэрнат, дзе пражывалі ліквідатары наступстваў аварыі з розных куточкаў Беларусі. Для іх былі арганізаваны бытавыя ўмовы і харчаванне.

Кулікоўка запомнілася міярчаніну такой:

– Па плошчы прыкладна як наша Павяцце. Вёска не была цалкам выселена. У пэўнай меры жыла звычайным жыццём. Людзі хадзілі на работу, працаваў магазін. Толькі дзяцей тут не сустракалі. Відаць, іх кудысьці адсялілі. На прылеглых да школы і дзіцячага сада тэрыторыях салдаты здымалі верхні слой зямлі, на саміх будынках мянялі дах. Мы ў дзіцячы сад душ прымаць хадзілі. Звярталі ўвагу на калодзежы ў дварах – усе былі плёнкай абабітыя. Надвор’е стаяла сухое і цёплае. У садах гнуліся ад цяжару галіны з яблыкамі, у лясах урадзілі грыбы. Уздоўж дарог можна было сустрэць мясцовых жыхароў, якія гандлявалі ляснымі дарамі. Мы ў лес па грыбы не хадзілі і яблыкі не елі.

Задача для вадзіцеляў – вазіць і распыляць па палях даламітавую муку. Раніцай ехалі загружацца ў Быхаў, куды каля 90 кіламетраў. Затым з прычапным агрэгатам для ўнясення пылападобных угнаенняў АРУП-8 скіроўваліся на поле. За дзень паспявалі зрабіць два рэйсы.

– Вольнага часу няшмат было. Выхадны толькі ў нядзелю. Тады проста адпачывалі, – расказвае кіроўца. – За кожны рабочы дзень у камандзіроўцы атрымлівалі двайную аплату. Аднак хацелася хутчэй вярнуцца дадому.

Па вяртанні ў родныя Міёры Віктар Хамякоў прадоўжыў працаваць у райсельгасхіміі. Пасля перайшоў вадзіцелем хуткай дапамогі ў Міёрскую ЦРБ, дзе заняты ўжо 31 год.

Тры вераснёўскія тыдні 1986-га ў Кулікоўцы ўспамінае рэдка. Часам прыйдуць на памяць металічны прысмак у роце, які там пастаянна адчуваўся, жоўтыя лужыны, што заставаліся пасля кароткіх дажджоў, і доўгія кіламетры па забруджанай зямлі. Фота на памяць там не рабілі. Засталіся медаль удзельніка ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС і пасведчанне пацярпелага.

Кацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.

← Предыдущая

Митинг, посвященный 91-й годовщине со дня рождения Егора Томко, собрал жителей Миор

Назад к списку
Следующая →

В 2024 году Беларусь отмечает 80-ю годовщину освобождения от немецко-фашистских захватчиков

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]