18 Апреля 2026

Ко дню памяти жертв Хатынской трагедии

gazeta
  • 245176

Да 22 сакавіка 1943 года Хатынь была звычайнай беларускай вёскай, а сёння яна – сімвал усіх спаленых нямецка-фашысцкімі захопнікамі населеных пунктаў. Сярод іх і наша Сухавержа. Усе яны знайшлі адлюстраванне на тэрыторыі комплекса. Прапануем вам факты пра Хатынь:

✍ гітлераўцы спалілі Хатынь разам са 149 жыхарамі, у ліку якіх 75 дзяцей да шаснаццаці гадоў. Полымя паглынула 26 дамоў;

✍ у знішчэнні населенага пункта і яго жыхароў удзельнічалі штурм-брыгада СС «Дырлевангер» і 118-ы батальён нямецкай дапаможнай ахоўнай міліцыі;

✍ адзіны дарослы сведка хатынскай трагедыі – 56-гадовы каваль Іосіф Камінскі. Ён прыйшоў у прытомнасць позна ноччу, калі фашыстаў ужо не было ў вёсцы. На яго руках памёр сын. Гэты трагічны момант пакладзены ў аснову стварэння скульптуры «Няскораны чалавек»;

✍ мемарыяльны комплекс «Хатынь» быў створаны ў памяць пра загінулых. Рашэнне пра яго будаўніцтва было прынята ў 1966 годзе, а ініцыятыву прапанаваў першы сакратар ЦК КП БССР Пётр Машэраў. Урачыстае адкрыццё адбылося 5 ліпеня 1969 года;

✍ комплекс «Хатынь» уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.

← Предыдущая

Тростенец и Озаричи: символы ужаса на белорусской земле

Назад к списку
Следующая →

Радуницу: помним имена, лица, дела

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]