Песни Войны, песни мира, Песни Победы звучали на Миорщине

gazeta
  • 1561

 Песні вайны, песні міру, песні Перамогі гучалі на плошчы ля Цэнтра культуры і народнай творчасці ў святочны дзень 9 Мая. Канцэрт «Перамога! Адна на ўсіх!» сабраў шмат гледачоў, якія падтрымлівалі артыстаў апладысментамі.

Як заўважылі вядучыя, песня ў гады Вялікай Айчыннай вайны служыла салдатам і зброяй, і лекамі: з ёй ішлі ў атаку, ёй цешылі душу ў ціхія хвіліны паміж баямі.

 Моцныя пачуцці выклікалі творчыя нумары, з якімі выходзілі на сцэну артысты Цэнтра культуры і народнай творчасці. Пра дзяцей вайны, чыім маленькім сэрцам давялося вынесці вялікі боль, спявала з юнымі выканаўцамі Святлана Ішчук. Гісторыю сямейнай пары з маленькім дзіцём у блакадным Ленінградзе расказала ў песні Дар’я Мілашэвіч. Эстэтычна глядзеўся нумар Дзіяны Лямеза з кампазіцыяй «Журавли». Гучала вядомая многім пакаленням «Кацюша» ў выкананні Валерыі Паўлоўскай. З запалам спяваў «Эх, путь-дорожка фронтовая» Ігар Мятла.

Кожны нумар знаходзіў водгук у апладысментах гледачоў.

«Береги в стране тишину,

Помни страшную войну.

Нам уже какую весну

Солнце мира светит…» – разам спявалі ў фінале артысты.

Перамога аб’ядноўвае пакаленні, нам даверана захоўваць памяць пра подзвіг нашых продкаў, і мы не маем права забыць перажытае імі. 

 

ДАРЭЧЫ
На святочнай плошчы ладзілі тэматычныя выставу і фотазону супрацоўнікі гісторыка-этнаграфічнага музея. Як заўважыла дырэктар установы Аксана Лагунёнак, асабліва зацікавіў наведвальнікаў рукапісны дзённік партызана Барыса Макавейчука, для многіх стаў навіной той факт, што ў гады Вялікай Айчыннай вайны на балоце Ельня дзейнічаў аэрадром.
Упрыгожыла свята выстава творчых работ навучэнцаў выяўленчага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў «Памяць свяшчэнная».
На стылізаваным ваенным дворыку размясціліся актывістыкі аддзялення дзённага знаходжання для пажылых людзей ТЦСАН і да пачатку канцэрта спявалі песні ваеннай пары.

 У ТЭМУ

Удзельнікі ўрачыстасці далучыліся да Усебеларускай хвіліны маўчання.

Катярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.

 

← Предыдущая

Митинг, посвященный 91-й годовщине со дня рождения Егора Томко, собрал жителей Миор

Назад к списку
Следующая →

Партизанская бригада "Октябрь"

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]