Герой на фронте, пример в мирной жизни Михаил Латышев

gazeta
  • 1271

 Майскімі днямі калектыў рэдакцыі ўзгадвае земляка Міхаіла Латышава. Прычын таму некалькі: па-першае, ён наш калега, рэдагаваў раённую газету; па-другое, ветэран Вялікай Айчыннай вайны і працы; па-трэцяе, ў апошні месяц вясны святкаваў дзень нараджэння.

Сёлета Міхаілу Іосіфавічу споўнілася б 103. Звыш трыццаці гадоў, як яго няма сярод нас, а землякі памятаюць яго слаўныя справы.

Нарадзіўся 18 мая на Ушаччыне. Пасля заканчэння сямігодкі вучыўся ў Гомельскім тэхнікуме воднага транспарта. Пачынаў працоўную дзейнасць штурманам Днепрадзвінскага рачнога суднаходства, але мірныя планы перарвала вайна. Удзельнічаў у эвакуацыі ў тыл машын, станкоў і прамысловага абсталявання, якія маглі захапіць немцы.

У жніўні 1941 года Міхаіла Латышава прызвалі на службу. Пасля артылерыйскага вучылішча ў званні лейтэнанта ў красавіку 1942-га адправіўся на Паўднёвы фронт у раён Малгабека, дзе камандаваў узводам супрацьтанкавай артылерыі 176-й стралковай дывізіі.

Аднойчы яго ўзвод уступіў у няроўны бой з дваццацю танкамі фашыстаў паблізу ракі Церак. Як узгадваў у 1970 годзе ў сваім артыкуле, «у раёне Малгабека дзейнічаў батальён капітана Самсонава. Мясцовасць была адкрытай, і байцам нельга было акапацца, каб замацаваць свае абарончыя рубяжы. Узвод супрацьтанкавай артылерыі, якім камандаваў я, падтрымліваў іх. Пад вечар страляніна спынілася і з боку праціўніка пачуўся страшэнны гул. Вораг з мэтай прарваць абарону кінуў на нашы пазіцыі дзясяткі танкаў. Сталёвай падковай яны акружылі нас. Завязаўся цяжкі і няроўны бой. Ад трапных снарадаў, якія пасылалі нашы байцы, загарэўся адзін, затым другі варожы танк. Такога адпору фашысты не чакалі. Хутка яны павярнулі назад, пакінуўшы на полі бою пяць сваіх баявых машын».

За гэты подзвіг узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Быў цяжка паранены ў бітве за Наварасійск. Пасля заканчэння вышэйшай афіцэрскай школы вызваляў узбярэжжа Чорнага мора. Узнагароджаны медалямі «За абарону Каўказа», «За перамогу над Германіяй».

У 1951-м франтавік скончыў Вышэйшую партыйную школу, і яго накіравалі рэдактарам у Міёрскую раённую газету, якая тады называлася «Бальшавіцкая трыбуна», а пасля – «Зара камунізму». Колішні рэдактар Леанід Матэленак узгадваў, што Міхаіл Латышаў праклаў шлях, па якім раёнка развівалася некалькі дзесяцігоддзяў. За матэрыяламі ў вёску карэспандэнты дабіраліся на спадарожных машынах, рэдакцыйным кані ці пешшу. Таксама праводзілі там агітацыйную работу.

 З 1957 года ўзначальваў калгас «Парыжская камуна», а пасля прысвяціў сябе педагагічнай дзейнасці. Выкладаў гісторыю ў Дворнасельскай школе, затым дырэктарстваваў у СШ № 1. Калегі і вучні запомнілі яго як тактоўнага і разважлівага настаўніка, які мог зацікавіць кожнага сваім прадметам. Да ўрокаў рыхтаваўся грунтоўна, здзяйсняў паходы – пешыя і веласіпедныя – па родным краі і за яго межамі. У 1961-м, напрыклад, разам з вучнямі скіраваўся на будоўлю Наваполацкага завода і самога горада. У памяць пра франтавіка-артылерыста, калегу ў экспазіцыі гістарычнага музея СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі захоўваюцца яго граматы, канспекты, здымкі і афіцэрскі планшэт – сведкі яго баявой і працоўнай дзейнасці.

Міхаіл Латышаў быў першым кіраўніком раённай ветэранскай арганізацыі і ўзначальваў яе да 1993 года. Быў адказным, прынцыповым і настойлівым у вырашэнні пытанняў, якія хвалявалі яе ўдзельнікаў.

Падрыхтавала Алена Вароніна.
Фота з архіваў рэдакцыі і СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі.

← Предыдущая

Митинг, посвященный 91-й годовщине со дня рождения Егора Томко, собрал жителей Миор

Назад к списку
Следующая →

Делегация Миорского района прининяла участие на торжественном собрании и концерте мастеров искусств, посвященных 80-й годовщине Победы

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]