17 Апреля 2026

Партизанская бригада "Октябрь"

gazeta
  • 1444

(Пачатак 21-04-2025, 7-05-2025)

На памятным знаку ў скверы на плошчы Леніна знайшлі адлюстраванне імёны тых, хто вызваляў Міёры ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Што вядома пра кіраўніка партызанскай брыгады «Кастрычнік», даведаемся з розных крыніц.

Партызанскі атрад «Кастрычнік» быў створаны ў верасні 1942 года з жыхароў Усвяцкага раёна Смаленскай вобласці і адразу скіраваны ў Міёрскі раён Вілейскай вобласці. 14 кастрычніка ён прыбыў у тыл праціўніка. Да сакавіка 1943-га дзейнічаў на Расоншчыне, а затым на Міёршчыне і Плішчыне.

1 верасня 1943 года атрад быў разгорнуты ў брыгаду пад той жа назвай. У яе ўключылі атрады 1-4-й імя А. Горкага. Дзейнічала яна ў Міёрскім, Пліскім, Дзісненскім, Шаркаўшчынскім і Глыбоцкім раёнах.

З верасня 1943-га па чэрвень 1944-га камандзірам, а затым на працягу некалькіх месяцаў – камісарам брыгады – быў Іван Юкша. Ураджэнец Пскоўскай вобласці Усвяцкага раёна ўзнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны І ступені, Чырвонага Сцяга, Леніна і медалямі «Партызану Айчыннай вайны І-й ступені», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945», «20 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945», «50 гадоў Узброеных сіл СССР», «30 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945».

Пасля вызвалення Беларусі загадваў парткабінетам і ваенным аддзелам Пліскага РК КПБ, працаваў настаўнікам. Жыў у Лужках Віцебскай вобласці.

Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.

← Предыдущая

Тростенец и Озаричи: символы ужаса на белорусской земле

Назад к списку
Следующая →

Партизанская бригада имени Калинина

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]