Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
(Пачатак 21-04-2025, 7-05-2025, 24-05-2025)
На памятным знаку ў скверы на плошчы Леніна знайшлі адлюстраванне імёны тых, хто вызваляў Міёры ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Надпіс сведчыць, што 4 ліпеня 1944 года ў аперацыі «Баграціён» тут прымалі ўдзел воіны 9-й гвардзейскай стралковай дывізіі 2-га стралковага корпуса, 4-й партызанскай беларускай брыгады, партызанскай брыгады «Кастрычнік» і партызанскай брыгады імя Калініна. Што вядома пра іх кіраўнікоў, даведаемся з розных крыніц.
Партызанская брыгада імя Калініна была створана 12 красавіка 1944 года на падставе рашэння Міёрскага падпольнага райкама КП(б)Б на базе 1-га і 2-га атрадаў, якія дыслакаваліся ў раёне. Адначасова ў брыгадзе арганізаваны 3-і атрад.
Брыгада дзейнічала ў Міёрскім раёне. Злучылася з часткамі Чырвонай Арміі 2 ліпеня 1944 года ў складзе трох атрадаў агульнай колькасцю 186 партызан. Яе камісарам з красавіка па ліпень 1944 года быў Фёдар Гаўрыленка.
Нарадзіўся Фёдар Нікіфаравіч 15 лютага 1906 года ў Касцюкоўцы Гомельскага раёна. З 1929-га на савецкай і адміністрацыйна-гаспадарчай працы. Са жніўня 1941-га ў тыле ворага, выконваў спецыяльныя заданні. З ліпеня 1943 года ў партызанах: камісар атрада, у красавіку – ліпені 1944-га – камандзір партызанскай брыгады імя Калініна, адначасова ў жніўні 1943 – ліпені 1944-га – сакратар Міёрскага падпольнага РК КП(б)Б. Узнагароджаны медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.». У 1944-1967-м на партыйнай, савецкай і гаспадарчай працы.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.