20 Апреля 2026

Радуницу: помним имена, лица, дела

gazeta
  • 188

Радуницу: помним имена, лица, дела Памяць пра продкаў — гэта тое, што не баіцца непагадзі, іншых перашкод. Таму на Радуніцу мнагалюдна было на могілках Міёршчыны. Роўна ў 12.00 пачаўся мітынг-рэквіем на гарадскіх пахаваннях райцэнтра. Вядучыя аддалі даніну павагі воінам-вызваліцелям, падпольшчыкам і партызанам, што не шкадавалі свайго жыцця ў барацьбе з ворагам. Іх палымяную эстафету перанялі "афганцы", байцы-інтэрнацыяналісты. Пра служыўшых і служачых гаварыў раённы ваенны камісар С. І. Жабёнак.

 

Імёны… Іх шмат прагучала з вуснаў вядучых. Гэта былыя франтавікі, якія нядаўна завяршылі свой жыццёвы шлях, дзеці вайны, ахвяры фашызму.

Гірлянды накіраваны да брацкай магілы воінаў і партызан, да мемарыялу "Чорныя цюльпаны", на яўрэйскае Паўночнае пахаванне.

 

А на мітынгу працягвалі гучаць імёны педагогаў, святароў, медыкаў, работнікаў розных галін, якія пакінулі прыкметны след на зямлі Міёршчыны. Гучалі словы памяці па рана адышоўшых, пра маці і бабуль, бацькоў і дзядуляў, пра тых, чыё жыццё абарвалася толькі што. І не мае значэння, якой яны веры, нацыянальнасці, палітычных поглядаў. Для іх — агульная хвіліна маўчання.

 

Пратаіерэй айцец Віктар заклікаў кожнага з жывых рабіць больш добрых спраў на гэтым свеце, каб уратаваць сябе на тым. Ксёндз Крыштаф адзначыў, што ўсе нашы землякі, якія знайшлі спачын на могілках, дастойны нашай памяці і малітвы.

Святары ўсклалі агульны вянок да паклоннага крыжа, дзе потым адбылася агульная малітва. І ля кожнага пахавання прагучала слова святара, успаміны родных і блізкіх.

 

Л. МАТЭЛЕНАК.

 

 

← Предыдущая

Тростенец и Озаричи: символы ужаса на белорусской земле

Назад к списку
Следующая →

Луковский Казимир Григорьевич

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]